Вы тут

Серыйны электрамабіль


Кампанія Human Horizons у Шанхаі прадставіла перый брэнд аўтамабіляў серыйнай вытворчасці - «Гаохэ HiPhi 1», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


На новым аўтамабілі ўсталяваныя больш за 500 датчыкаў, 6 платформаў разліку, сеткавая сувязь 5G+V2X, а пры падтрымцы воблака сістэма праводзіць велізарны аналіз інфармацыі і сама прымае рашэнне для ажыццяўлення высокахуткаснага ўзаемадзеяння з іншым аўтамабілем, інфраструктурай, інтэрнэтам і чалавекам. Таксама маецца чатыры кантролера дамена і шэсць мікрапрацэсарных блокаў, якія злучаныя лакальнай сеткай 1G Ethernet, які перадае дадзеныя хутчэй, чым традыцыйныя сеткі CAN. Машына здольная бесперапынна навучацца, аналізуючы велізарныя масівы інфармацыі, запамінаць звычкі, прагназаваць патрэбы і прымаць рашэнні, выкарыстоўваючы воблачныя вылічэнні.

Пасля распазнання асобы з дапамогай сканэра, дзверы аўтамабіля адкрываюцца і зачыняюцца аўтаматычна пад зручным вуглом дзякуючы 18 датчыкам на дзвярах, а пры дапамозе «разумных» фар можна не толькі бачыць дарогу ў цемры, але і забяспечваць інтэлектуальнае адсочванне пешаходаў у рэжыме далёкага святла. Калі сістэма заўважае пешаходаў, фары не свецяць у твар мінакоў, каб не выклікаць у іх дыскамфорт, адначасова ажыццяўляючы асвятленне дарогі. Больш таго, сістэма паведамляе аб пешеходе кіроўцу. Усе гэтыя тэхналогіі будуць ужытыя ў аўтамабілях «Гаохэ HiPhi 1».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.