Вы тут

Спёка кунфу не перашкода


 Падчас перыяду «саньфу», што лічыцца самым гарачым улетку, баявыя манахі Шаалінь у правінцыі Хэнань працягваюць трэніравацца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Падчас трэніроўкі пры такім спякотным надвор'і загартоўваецца не толькі цела, але і дух. Кітайцы лічаць, што дзень летняга сонцастаяння не самы гарачы, таму што сонечнае цяпло на паверхні зямлі працягвае назапашвацца і яшчэ не дасягнула максімальнага ўзроўню.  Прыкладна з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны жніўня тэмпература паветра ў розных раёнах Кітая, у прыватнасці ў Пекіне, дасягае максімальна высокіх велічыць.

 Паводле тэорыі кітайскай народнай медыцыны, летам трэба захоўваць яснасць і гармонію духу, настройваць сябе на станоўчыя эмоцыі, падтрымліваць бадзёры настрой, праяўляць жывую цікавасць да навакольнага свету.  Аптымізм і добры настрой спрыяюць нармальнай цыркуляцыі жыццёвай энергіі.  І, наадварот, лянота, апатыя, раздражняльнасць і меланхолія перашкаджаюць яе свабоднаму руху, што прыводзіць да хвароб.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы