Вы тут

Як вырасціць грыбы на сваім участку


Насамрэч наладзіць вырошчванне не асабліва цяжка, затое яно прынясе шмат радасці і карысці.


Найлягчэйшы варыянт стварэння грыбніцы — прынесці яе з лесу. Як жа гэта правільна зрабіць? Варта грыбніцу з месца, дзе яна жыве, забіраць не цалкам, а толькі частку, каб яна далей працягвала расці ў лесе або ў пасадцы. На сваім участку трэба стварыць пэўныя ўмовы. Падрыхтоўка месца заключаецца ў выкладанні асаблівага пласта (пілавінне, салома), на якім потым будуць размнажацца грыбы. Першы ўраджай з'явіцца менш, чым праз месяц.

Другі варыянт — перанос часткі дрэва або пянька, засаджанага грыбамі. Цяжкасць у тым, што разам з ядомымі грыбамі, вы можаце захапіць і атрутныя. Ідэальным месцам на вашым участку будзе прыдатная цурка або пень, у які грыбніцу можна будзе лёгка выкласці. Але вельмі важна, каб пянёк з лесу і дрэва або пень на ўчастку былі адной пароды. Калі гэтага не ўлічыць, ураджаю чакаць не варта.

Можна скарыстацца высушанымі шапачкамі: падрыхтаваць участак, высыпаць іх і прысыпаць тонкім пластом глебы зверху. Пасля рэгулярна паліваць грыбніцу.

Бывае і такое, калі са спор свежых грыбоў з'яўляецца ўраджай. Але падыход у развядзенні ў гэтым выпадку некалькі адрозніваецца. У такім варыянце зямлю неабходна ўвільгатніць, на яе пакласці шапачкі свежага грыба, і праз пару дзён іх трэба сабраць.

Самыя папулярныя грыбы для вырошчвання

У першую чаргу, да іх адносіцца белы грыб. Ён лічыцца сапраўдным каралём, яго вырошчваюць многія грыбнікі. Праблема заключаецца ў тым, што ён прыжываецца не з любымі раслінамі, дрэвамі. Давядзецца шмат часу выдаткаваць, каб выбраць з кім ён можа расці і развівацца. Яго грыбніца практычна зрастаецца з каранямі. Ідэальна падыходзяць лісцяныя або іглічныя дрэвы.

Другі па папулярнасці грыб — шампіньён. Ён унікальны па сваім вырошчванні, не мае ніякіх асаблівых патрабаванняў.

Ірына ТАМКОВІЧ

Загаловак у газеце: Грыбы на сваім участку — мара любога грыбніка

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.