Вы тут

Кожны чацвер у Мінску праходзіць марафон «САД»


Кожны чацвер жніўня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле (а гэта 15, 22 і 29 жніўня) увечары з 18.00 да 21.00 любы ахвотны абсалютна бясплатна можа паспрабаваць сябе ў розных відах фізічнай актыўнасці і фітнес-кірунках, папярэдне прайшоўшы экспрэс-абследаванне ва ўрачоў і атрымаўшы іх рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця і асаблівасцях свайго арганізма. Тут праводзіцца Марафон здаровага ладу жыцця «#САД — Спартыўны, Актыўны, Даступны».


На адной пляцоўцы ахвотныя могуць удзельнічаць у трэніроўках па фіткросе, ёзе, стрэйчынгу, пілатэсе. Можна паспрабаваць сябе ў баявых майстэрствах і розных танцавальных кірунках, даведацца розніцу паміж функцыянальнай трэніроўкай, кардыя-трэніроўкамі высокай інтэнсіўнасці і рэлакс-практыкаваннямі.

А таксама пачуць меркаванне трэнераў, да якога віду актыўнасці ў вас найбольш здольнасцяў.

Калі ў вас ёсць сям'я, тут прадстаўлены ўсе віды сумесных актыўнасцяў для бацькоў і дзяцей, а таксама для людзей з дадатковымі патрэбнасцямі. Арганізоўваюцца сустрэчы з фудкоўчамі і кулінарныя батлы, лекцыі матывацыйных спікераў, аўтограф-сесіі ад вядомых спартсменаў ды іншае.

— Кожны чацвер да нашых урачоў запісваецца больш за 300 чалавек, але прымаюць і тых, хто з нейкіх прычын папярэдне запісацца не паспеў, — расказвае галоўны ўрач 39-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска Вольга Есманчык. — Ад нашай паліклінікі тут працуюць кардыёлаг, урачы агульнай практыкі, памочнікі ўрача і медыцынскія сёстры. У першы чацвер ахвотных было вельмі шмат, мы не чакалі такога наплыву, і прыйшлося павялічыць колькасць урачоў. У наведвальнікаў ёсць магчымасць змераць свой артэрыяльны ціск, частату пульсу і вызначыць, напрыклад, ці ёсць парушэнні сардэчнага рытму. Можна змераць вагу на «разумных» вагах. Вызначаецца доля тлушчавай тканкі, вадкасці, шчыльнасць касцявой тканкі і іншыя паказчыкі. Урач пракансультуе, што рабіць, каб зменшыць іх.

Кожны пацыент атрымае пашпарт здароўя, а таксама два білеты ў кінатэатр Sіlvеr Sсrееn па цане аднаго. А гандлёвая марка «Мікралайф» праводзіць інтэрнэт-чэлендж #ШАГАЮСMІСRОLІFЕ.

На працягу тыдня неабходна прайсці ад 50 тысяч крокаў і размясціць ці прад'явіць на марафоне фота ці скрыншоты, а таксама перадаць эстафету двум сябрам. Усе ўдзельнікі атрымаюць магчымасць выйграць адзін з пяці танометраў Mісrоlіfе.

А найбольш актыўныя ўдзельнікі, якія наведалі ўсе пяць марафонаў жніўня, змогуць пазмагацца за прыз ад арганізатараў мерапрыемства — «разумныя» вагі. Кожны чацвер вас чакаюць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле (вул. Сурганава, 2а).

Зарэгістравацца і пазнаёміцца з раскладам заняткаў можна на сайце марафонзож.бел.

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства аховы здароўя, Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі, ЮНПФА, Сусветная арганізацыя аховы здароўя, ААН, праект БЕЛМЕД.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы