Вы тут

Уладзімір Каранік, міністр аховы здароўя


«Праблема ўцечкі медыцынскіх кадраў за мяжу ўзнікла не ўчора і не пазаўчора. Але яе можна вырашыць — у тым ліку і пры дапамозе павелічэння зарплаты. З гэтай праблемай сутыкаецца не толькі айчынная ахова здароўя. Польскія калегі кажуць, што шмат хто з'язджае працаваць у Германію. Прыбалтыйскія калегі гавораць пра тое, што частка спецыялістаў з'язджае працаваць у Польшчу. Частка беларускіх спецыялістаў з'язджае, але частка і вяртаецца — гаворка ідзе пра тых спецыялістаў, якія працавалі на Усходзе і ў Расіі. Даручэнне кіраўніка дзяржавы — павысіць да 2025 года заробак беларускіх медыкаў у два разы. Гэта будзе сур'ёзным стымулам, каб урачы не з'язджалі. Яшчэ адно з рашэнняў, якое дапаможа ўтрымаць маладых спецыялістаў у Беларусі: маладыя ўрачы будуць атрымліваць даплаты за высокія тэхналогіі. Раней гэтыя даплаты атрымлівалі маладыя спецыялісты толькі ў спецыялізаваных цэнтрах».

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.