Вы тут

"Звязда" будзе друкаваць праграмы кандыдатаў у дэпутаты


Выступы кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пачнуцца з 20 кастрычніка, паведаміла журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў прэс-цэнтры БЕЛТА.


"З 20 кастрычніка будуць праходзіць, па працоўных днях. Радыёвыступы будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя - з 19.00 да 20.00", - сказала Лідзія Ярмошына.

Для кандыдатаў, якія будуць балатавацца па Мінску, плануецца вылучыць эфірны час на канале "Беларусь 3", па Мінскай вобласці - на СТБ. Тым, хто будзе вылучацца па абласцях, час дадуць абласныя тэлерадыёкампаніі. Радыёвыступы будуць толькі на абласных дзяржаўных радыёстанцыях. У прыватнасці, для Мінскай вобласці - гэта "Мінская хваля", для Мінска - "Радыё Мінск".

Што тычыцца друкаваных выданняў, то для публікацыі праграм кандыдатаў у дэпутаты плануюцца дзве цэнтральныя газеты - "Звязда" і "Рэспубліка".

Раней на парламенцкіх выбарах яшчэ была задзейнічана "Народная газета". Цяпер яна выдаецца ўсяго раз на тыдзень, таму немагчыма забяспечыць апублікаванне праграм кандыдатаў у гэтым выданні.

Прапануецца выкарыстоўваць магчымасці абласных газет - дзяржаўных або з удзелам дзяржаўнага капіталу, а таксама раённых ці гарадскіх.

На дадзены момант рыхтуецца наступнае пасяджэнне ЦВК, якое пройдзе 28 жніўня. Яго прысвецяць пытаннях працы са СМІ на час выбарчай кампаніі. Традыцыйна будзе сфарміраваны назіральны савет па інфармацыйных спрэчках. Міністру інфармацыі прапанаваны папярэдні спіс кандыдатур. Гэты орган ўзначаліць першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».