Вы тут

Кірмаш арганічнай і экалагічнай ежы пройдзе ў Мінску 25 жніўня


Кірмаш арганічнай і экалагічнай ежы пройдзе ў Мінску 25 жніўня. Гэта трэці, завяршальны маркет серыі «У гармоніі з прыродай».


Яго арганізатарам выступае экалагічная ўстанова «Агра-Эка-Культура» ў партнёрстве з грамадскім аб'яднаннем «Экадом» пры падтрымцы Coalіtіon Clean Baltіc.

Увазе гасцей будуць прапанаваныя арганічныя гародніна, зяленіва, ягады, садавіна, яйкі, крупы, хлеб на заквасцы з печы, хатняя выпечка, духмяны мёд, казінае малако, сыр, тварог з магчымасцю дэгустацыі фермерскай прадукцыі.

Наведвальнікі змогуць асабіста пазнаёміцца з фермерамі, даведацца, як і што яны вырошчваюць. Сярод прадаўцоў — фермеры, сертыфікаваныя па нормах арганічнай сельскай гаспадаркі ЕС. Хто захоча, зможа дамовіцца з імі аб рэгулярнай дастаўцы арганічных прадуктаў.

«Для чаго патрэбныя такія маркеты? Шмат хто хоча купіць арганічныя і экалагічныя прадукты, але не ведае дзе. З іншага боку, арганічным фермерам цяжка знайсці свайго пакупніка. Наш кірмаш — месца, дзе яны могуць сустрэцца», — падкрэслівае старшыня праўлення экалагічнай установы «Агра-Эка-Культура», кандыдат сельскагаспадарчых навук Лана СЕМЕНАС.

У рамках мерапрыемства для дзяцей і дарослых будуць ладзіцца майстар-класы, латарэі, у якіх галоўным прызам стануць фермерскія прадукты. Таксама можна будзе атрымаць кансультацыю экспертаў і набыць літаратуру, прысвечаную арганічнай сельскай гаспадарцы.

Кірмаш пройдзе з 12.00 да 16.00 у культурным цэнтры «Корпус» (Машэрава, 9/8). Уваход бясплатны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.