Вы тут

Злачынцы ў Гродне выкралі з пластыкавых картак некалькі тысяч рублёў


Гэтымі днямі жыхарам Гродна тэлефанавалі з розных нумароў невядомыя грамадзяне. Чалавек на другім канцы провада прадстаўляўся супрацоўнікам фінансавай установы і казаў, што з пластыкавай карткай могуць быць праблемы, а для таго, каб іх вырашыць, неабходна ўдакладніць усе адпаведныя рэквізіты плацежнага сродку.


Заклапочаныя грамадзяне перадавалі неабходную інфармацыю «фінансісту», а як вынік — праз некаторы час з іх рахункаў знікалі грошы. На 13 жніўня ў Кастрычніцкі РАУС Гродна з падобнымі заявамі звярнуліся восем грамадзян. У аднаго з пацярпелых выкрадзена 800 рублёў.

Паводле слоў першага намесніка начальніка Кастрычніцкага РАУС горада Гродна падпалкоўніка міліцыі Вячаслава Дземідовіча, пры правядзенні праверкі праваахоўнікам удалося ўстанавіць, што зламыснікі выкарыстоўвалі камп'ютарную праграму, якая змяняе нумар тэлефона. Дачыненне рэальных уладальнікаў нумароў да таго, што адбывалася, не пацвярджаецца. «Цяпер мы праводзім комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы ці групы асоб, якія ўчынілі гэтае дзеянне. Хацелася б нагадаць грамадзянам, што нікому нельга перадаваць рэквізіты сваёй банкаўскай карткі. Супрацоўнікі фінансавай установы, банка не будуць прасіць вас прадставіць падобную інфармацыю, тым больш — з дапамогай званкоў», — расказаў Вячаслаў Дземідовіч.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.