Вы тут

Эксклюзіўная кніга пра Антарктыку перададзена ў Нацыянальную акадэмію навук


Фонд Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі папоўніла лімітаванае выданне кнігі “ANTARCTICA” канадскай кампаніі “Nahanni Productions Inc”.


Дадзенае выданне перададзена ў дар Кіраўніку Урада Рэспублікі Беларусь з нагоды 60-й гадавіны падпісання Дагавора аб Антарктыцы. Было прынятае рашэнне аб перадачы выдання на захоўванне ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі з мэтай азнаямлення з ім усіх зацікаўленых.

“ANTARCTICA” з'яўляецца адным з самых вытанчаных твораў кніжнага мастацтва нашага часу. Аформленае ў традыцыях старажытнага пераплёту яно змяшчае эксклюзіўныя матэрыялы.  “ANTARCTICA” атрымала 19 міжнародных узнагарод — больш, чым любая іншая сучасная кніга: “ Найлепшы ў свеце фотаальбом” ( «World's Best Photography Book»), прэмія “Залатыя чарніла”,  выбітная кніга года ў намінацыі “Найлепшае кніжнае афармленне ручной працы”, прэмія Бенджаміна Франкліна (найлепшае друкаванае выданне ў свеце) і іншыя.

Дзесяць гадоў напружаных намаганняў увасобіліся ў тыраж 1000 асобнікаў, з якіх 950 пранумараваны і індывідуальна падпісаныя аўтарамі. Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стала ўладальніцай асобніка № 701. Выданне змяшчае аўтограф яе Вялікасці Каралевы Іарданіі Нур, Ганаровага Прэзідэнта Міжнароднай арганізацыі па абароне птушак і захаванню іх асяроддзя пражывання, які сведчыць, што ўсе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на кампанію па выратаванні альбатросаў.

336 старонак утрымліваюць 345 фотаздымкаў, зробленых аўтарамі кнігі мужам і жонкай Пэтам і Размары Кіў. Эксперты па палярных даследаваннях сцвярджаюць, што няма іншага апублікаванага партфоліо Антарктыды, якое магло б параўнацца з творчасцю Кіў. За гэту працу Пэт і Размары былі ўдастоены звання “Фатограф прыроды года” і “Найлепшая кніга па фатаграфіі ў свеце” ад Міжнароднага камітэта па фатаграфіі. Кожны малюнак кнігі размешчаны на раскошнай шчыльнай паперы з выкарыстаннем святлаўстойлівых пігментаў і літаграфіі з самам высокай дакладнасцю.

Вага тома, які складае прыкладна 12,5 кілаграм  (27,6 фунтаў), роўны вазе двухгадовага дзіцяці.

Блокі ўсіх экзэмпляраў кнігі, уключаючы асобнік, перададзены на захоўванне ў Цэнтральную навуковую бібліятэку НАН  Беларусі, прашытыя ўручную і апранутыя ў пераплёт з дробназярністай казінай скуры маракен, якая імітуе мастацкія вокладкі, што вырабляліся ў Венецыі ў XV стагоддзі. Кожны асобнік прадстаўлены ў трывалай ільняной і аксамітнай архіўнай скрынцы.

Кніга будзе даступная ў чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.