Вы тут

Праграма Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» пачынае другі сезон


Ужо на наступным тыдні аўтарская праграма Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы», якая выходзіць на тэлеканале «Беларусь 3», пачынае другі сезон.


У эфір выйдуць новыя выпускі праекта, у якіх вядучы і госці працягнуць абмеркаванне сучаснага стану беларускай мовы і літаратуры, іх ролі ў фарміраванні грамадскай свядомасці і культуры наогул.

Нагадаем, гасцямі праграмы ўжо былі вядомыя аўтары і даследчыкі: кіраўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Іван Саверчанка, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Дук, маладзечанскі краязнавец Міхась Казлоўскі і іншыя. А міністр інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч, які летась стаў першым суразмоўнікам праграмы, сёлета, напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Слоніме, зноў наведае здымачную пляцоўку 31 жніўня і падвядзе своеасаблівыя літаратурныя вынікі года, а таксама раскажа пра цікавінкі будучага свята.

Дарэчы, з 1 верасня ўсе інтэрв'ю будуць выходзіць і ў аўдыяверсіі — у эфіры канала «Культура» Беларускага радыё.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Новыя размовы пра вечнае

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.