Вы тут

У Лоеўскім раёне вучыліся захаванню гістарычнай і культурнай спадчыны малой радзімы


Дарэчы, на тэрыторыі Лоеўшчыны 125 аб'ектаў спадчыны. 54 з іх уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Дэпутаты наведалі помнік архітэктуры першай паловы ХІХ стагоддзя — сядзібу графіні Бараноўскай, купецкі дом Далгіных, пабывалі ў Лоеўскім музеі бітвы за Дняпро, на мемарыяльным комплексе «Героям Дняпра» і ўсклалі кветкі на брацкім пахаванні.


Як расказала старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Ірына ПАСТУХОВА, менавіта помнікі гісторыі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, складаюць самую значную групу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Лоеўскай шматпакутнай зямлі:

— Асобная размова пра помнікі археалогіі. Гэтая зямля ўтойвае ў сабе вытокі мясцовай культуры, захоўвае рэшткі старажытных селішчаў, сляды гаспадарчай дзейнасці чалавека, яго матэрыяльнай культуры. Тут навукоўцы і археолагі карпатліва збіраюць і аднаўляюць гістарычныя рэліквіі.

Супрацоўнікі музея бітвы за Дняпро паведамілі пра ўдзел у арганізацыі і правядзенні шэрагу вучэбных і кансультацыйных навукова-метадычных семінараў па ўвекавечванні памяці загінулых. Ва ўстанове пастаянна вядзецца работа па кансультаванні ўласнікаў і карыстальнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў. (Размова пра выкананне ахоўных абавязацельстваў і рэжыму ўтрымання аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.)

Цяпер у музеі наладжана супрацоўніцтва з грамадскай арганізацыяй «Беларускі зялёны крыж»: арганізуюцца азнаямленчыя экскурсіі па аб'ектах спадчыны, актывізавалася краязнаўчая работа па вывучэнні малой радзімы. Так, з 2016 года пры музеі працуе сямейны клуб «Спадчыннікі Лоя». Яго дзейнасць накіравана на аб'яднанне энтузіястаў-аматараў, краязнаўцаў, гісторыкаў, навукоўцаў і патрыётаў сваёй малой радзімы ў мэтах вывучэння гісторыі Лоеўшчыны, захавання традыцый, прыцягнення моладзі да памнажэння спадчыны.

Сумесны праект Лоеўскага музея бітвы за Дняпро і Лоеўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі мае назву «Захавальнікі спадчыны». Краязнаўцы і гісторыкі распрацавалі апытальнікі, ажыццяўляюць аналіз бібліяграфічных, археалагічных і гістарычных матэрыялаў, робяць аналітычны агляд айчыннай, замежнай літаратуры і мясцовага друку, а таксама вывучаюць сацыяльна-культурныя, архітэктурныя і эканамічныя матэрыялы. Навуковымі супрацоўнікамі створана база даных «Жыхары Лоеўскага краю, вывезеныя на прымусовыя работы ў Германію», збіраецца інфармацыя ў выглядзе інтэрв'ю і ўспамінаў людзей.

Тыя вёскі, якія непазбежна знікаюць з карты Лоеўскага раёна, супрацоўнікі музея імкнуцца захаваць у фотаздымках і нататках былых жыхароў. Сабрана больш за 700 электронных копій фатаграфій, на якіх — выявы мясцовых жыхароў і населеныя пункты раёна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Занатавана краязнаўцамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».