Вы тут

На гэтым тыдні завяршылася ўстаноўка помніка Гедыміну


Бронзавая скульптура, вагой 2,5 тоны прыбыла з Мінска і ўстаноўлена каля Лідскага замка на падрыхтаваны пастамент, паведамляе «Лідская газета».


Работа па ўстаноўцы вялася спецыяльным кранам. Аўтары праекта і непасрэдна самой скульптуры – Сяргей Аганаў і Вольга Нячай таксама прыехалі ў Ліду, каб завяршыць справу. Апошнім штрыхом стаў надпіс на пастаменце «Гедымін» і герб «Калюмны», якія зроблены аўтарамі з дапамогай трафарэта.

Падчас работы прысутнічалі і спонсары праекта — ІП «Белтэкс Оптык» і Лідская ЖКГ. Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 7 верасня, у Дзень горада.

Загаловак у газеце: Гедымін прызямліўся ў Лідзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.

Грамадства

Як захаваць сэрца i сасуды здаровымi

Як захаваць сэрца i сасуды здаровымi

Адным з самых распаўсюджаных захворванняў у свеце з'яўляецца артэрыяльная гiпертэнзiя.

Грамадства

Валанцёр праекта «Дапамога бяздомным»: Цяпло i падтрымка нават праз ежу перадаюцца

Валанцёр праекта «Дапамога бяздомным»: Цяпло i падтрымка нават праз ежу перадаюцца

Яны кормяць гарачымi абедамi больш за сто чалавек, якiя апынулiся на абочыне жыцця.

Грамадства

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

У распараджэннi, падпiсаным на мiнулым тыднi кiраўнiком дзяржавы, ёсць пункт, якi датычыцца капрамонту жыллёвага фонду.