Вы тут

Якія праблемы ўзнікаюць падчас прымянення на практыцы закона «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці»


Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве правяла ў Гомелі пашыранае выязное пасяджэнне, прысвечанае праблемам, якія ўзнікаюць падчас прымянення на практыцы закона «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці».


Пасяджэнне прайшло на базе Гомельскай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел члены Савета Рэспублікі, кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі, Беларускай натарыяльнай палаты, кіраўнік і натарыусы Гомельскай натарыяльнай акругі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады.

«Зносіны з практыкамі на месцах дапамагаюць парламентарыям паглыбіцца ў іх праблемы і якасна сфармуляваць закон аб натарыяце», — заявіў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Віктар ЧАЙЧЫЦ.

Законапраект аб унясенні змяненняў у закон «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні ў чэрвені. «Аднак яшчэ ёсць магчымасць адшліфаваць нейкія фармулёўкі, ліквідаваць магчымыя недакладнасці. Для гэтага неабходна мець зносіны з натарыусамі. Наша мэта — пачуць людзей на месцах, даведацца з першых вуснаў, з якімі пытаннямі яны сутыкаюцца на практыцы. Гэта дапаможа дакладна і якасна сфармуляваць закон, каб ён спрыяў развіццю і далейшаму ўдасканаленню дзейнасці натарыята», — растлумачыў Віктар Чайчыц.

Ён падкрэсліў, што самае галоўнае патрабаванне да законаў — каб яны былі зразумелыя людзям і выкладзены простай і даступнай мовай. «А гэта немагчыма, калі не ведаць праблемныя аспекты, якія ёсць на месцах», — адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі.

На думку старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Наталлі БАРЫСЕНКІ, у дзейнасці натарыята няма глабальных праблем, практыка напрацаваная, аднак некаторыя карэкціроўкі ў існуючы закон неабходныя. «Натарыят штодня развіваецца, павышаючы кваліфікацыю і ўдасканальваючы базу для прыёму грамадзян. Людзі прыходзяць у тэхнічна і функцыянальна абсталяваныя памяшканні. Тым самым мы гарантуем выкананне прынцыпаў натарыяльнай дзейнасці, у тым ліку захавання натарыяльнай таямніцы, незалежнасці і бесстароннасці», — удакладніла яна.

Пры гэтым важна ўлічваць новыя павевы і патрэбы грамадзян, а такім чынам, і неабходнасць пашырэння функцый натарыусаў. Карэкціроўка закона звязана і з некаторымі зменамі падыходаў да прававога рэгулявання, выкліканымі аўтаматызаваннем працэсаў і магчымасцяў адзінай электроннай сістэмы ўліку натарыяльных дзеянняў. Па словах Наталлі Барысенкі, сёння натарыят краіны валодае сучаснымі электроннымі сэрвісамі і рэсурсамі, якія дазваляюць выконваць новыя задачы і функцыі.

«Вельмі важна, каб закон быў вывераны ў плане усіх нарматворчых патрабаванняў, адназначна прыняты ўсімі практыкамі і спрыяў рашэнню асноўнай задачы — забеспячэнню абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, юрыдычных асоб і дзяржавы», — сказала яна.

На пасяджэнні разгледжаны шырокі спектр пытанняў, уключаючы дапаўненне закона паняццямі «натарыят», «натарыяльны акт» і «натарыяльны дакумент», пашырэнне кампетэнцыі натарыусаў. Адным з найважнейшых аспектаў стала таксама вывучэнне магчымасцяў электроннага натарыята ў эпоху развіцця лічбавых інфармацыйных тэхналогій. Важнасць шэрагу прапанаваных карэкціровак падкрэсліў таксама намеснік міністра юстыцыі Беларусі Мікалай Старавойтаў. Віктар Чайчыц запэўніў, што ўсе прапановы будуць пачутыя і перададзеныя па прызначэнні. У комплексе гэта дазволіць прыняць даступны і зразумелы для грамадзян закон, які не ўтрымлівае розначытанняў.

Загаловак у газеце: Натарыят на практыцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.