Вы тут

Разгледжаны праект закона Рэспублікі Беларусь «Аб турызме»


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка прыняў удзел у пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета па турызме пры Міністэрстве спорту і турызму.


Фота Ліны Малінінай.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі названага міністэрства, Нацыянальнага агенцтва па турызме, іншых міністэрстваў і арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб'яднанняў у сферы турызму.

На пасяджэнні быў разгледжаны падрыхтаваны Міністэрствам спорту і турызму праект закона Рэспублікі Беларусь «Аб турызме». Законапраектам прапануецца шэраг новаўвядзенняў у турыстычнай сферы: магчымасць заключэння электроннага дагавора, даванне фінансавых гарантый спажыўцам турпаслуг і іншае. Удзельнікі мерапрыемства выказалі па праекце заўвагі і прапановы, вызначылі кірункі яго дапрацоўкі.

Напярэдадні профільным міністэрствам былі падведзены вынікі публічнага абмеркавання праекта закона «Аб турызме» на Прававым форуме Беларусі. Акрамя гэтага, прапановы па праекце накіроўваліся непасрэдна ў адрас Міністэрства спорту і турызму з дапамогай пісьмовых і электронных зваротаў.

Сярод найбольш актуальных падчас публічнага абмеркавання праекта аказаліся пытанні размежавання адказнасці турагентаў і тураператараў (парадак вызначэння салідарнасці адказнасці згаданых суб'ектаў) і ўнясенне ў гэтай сувязі магчымых змяненняў у дагаворныя адносіны паміж суб'ектам і ўдзельнікам турыстычнай дзейнасці. Шмат дыскусій выклікала прапанова ўвядзення інстытутаў фінансавай адказнасці тураператараў (дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці, банкаўская гарантыя, фонд персанальнай адказнасці) і актуальнасць паняццяў «турагент» і «тураператар», «турагенцкая дзейнасць» і «тураператарская дзейнасць».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Выказалі заўвагі і прапановы

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.