Вы тут

18 тэлефанаванняў адбылося падчас прамой лініі старшыні Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў


18 тэлефанаванняў адбылося падчас прамой лініі старшыні Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярыны Зенкевіч. Большая частка з тых, хто дазваніўся, — жыхары Гомеля. Дарэчы, тэматыка зваротаў была традыцыйная: праблемы ЖКГ, утрыманне дарог, сацыяльнае абслугоўванне.


Напрыклад, людзі паведамілі пра тое, што на вуліцы Мільчанскай у абласным цэнтры адсутнічае асвятленне і разбіта дарога ад дэпо і далей. Дарэчы, папярэднія звароты ў адміністрацыю Савецкага раёна не прынеслі станоўчых вынікаў. Грамадзянам адказалі, што пакуль няма грошай для правядзення рамонтных работ. Узяты на кантроль званок жанчыны, што прасіла разабрацца з коштам харчавання для яе дзіцяці, якое жыве разам з ёй у Гомелі, але зарэгістравана ў сельскай мясцовасці.

Жыхар Светлагорскага раёна, ураджэнец Брагіна Аляксандр Цярэшчанка задаволены работай органаў мясцовага самакіравання на яго малой радзіме. Напрыклад, тым, што старшыня Вуглоўскага сельсавета Святлана Протчанка многа робіць, каб, нягледзячы на сумную чарнобыльскую «славу», пра гэтыя мясціны не забывалі людзі, якія там некалі жылі. Таксама мужчына добрым словам успомніў старшыню праўлення гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Цімафея Глушакова — за дапамогу па ўвекавечванні памяці загінулых землякоў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Малая радзіма і асвятленне вуліц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.