«Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» Гэты радок з верша Янкі Купалы «Маладая Беларусь» быў прапанаваны ў якасці тэмы для першага ўрока ў Дзень ведаў. Словы песняра беларускага народа сугучныя з тэмай Года малой радзімы, падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Таксама ў ходзе першага ўрока знойдзе сваё адлюстраванне тэма Вялікай Перамогі.
Паколькі сёлета 1 верасня прыпадае на выхадны дзень, то ўсе ўрачыстасці, звязаныя з пачаткам новага навучальнага года, пройдуць у школах і гімназіях 2 верасня.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, у новым навучальным годзе за парты сядуць 1 мільён 30 тысяч школьнікаў, у тым ліку 115 тысяч першакласнікаў.
У 2019 годзе ва ўстановы сістэмы адукацыі былі накіраваныя 4,3 тысячы маладых спецыялістаў.
Да новага навучальнага года ў Беларусі расчыняць дзверы восем школ-новабудоўляў, разлічаныя амаль на 7,3 тысячы месцаў, у тым ліку дзве ў Мінску: адна ў Першамайскім раёне сталіцы (СШ № 93 на 792 месцы), другая — у Фрунзенскім (СШ № 2 на 1020 месцаў).
Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў сталічныя новабудоўлі і азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі школ да новага навучальнага года. СШ № 93 размяшчаецца ў сучасным будынку, абсталяваным усім неабходным для вучобы, заняткаў спортам і пазакласных мерапрыемстваў. У ёй знайшлося месца для рэсурсных цэнтраў, лабараторый, лінгафонных кабінетаў, спартыўнай, гімнастычнай і трэнажорнай зал з раздзявальнямі. Прадугледжаны радыёвузел і канферэнц-зала на 80 месцаў, інфармацыйна-выставачнае памяшканне, памяшканне для індывідуальных і групавых заняткаў, актавая зала на 260 месцаў з касцюмерным, эстрадным і інвентарным пакоямі і санвузлом. У школьнікаў будзе магчымасць наведваць навучальны цір. Акрамя таго, тут будзе створана безбар'ернае асяроддзе для арганізацыі адукацыйнага працэсу дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Сярэдняя школа № 2 у Фрунзенскім раёне вельмі падобная па сваім напаўненні: тут таксама будуць функцыянаваць лабараторыі, майстэрні для працоўнага навучання, вучэбна-спартыўныя залы, цір, лыжная база, інфармацыйна-тэхнічны цэнтр, агульнашкольны цэнтр з актавай залай, памяшканні для эстэтычнага выхавання і гуртковай работы і басейн. Створана безбар'ернае асяроддзе.
Надзея НІКАЛАЕВА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».