Вы тут

Экалагічная экспедыцыя на АЭС пачала работу па замеры «нулявога фону»


Экалагічная экспедыцыя на АЭС пачала работу па замеры «нулявога фону» на тэрыторыі, якая прылягае да пляцоўкі будаўніцтва беларускай АЭС. Палявы этап даследаванняў працягнецца да 20 жніўня і дазволіць высветліць стан экалагічнай, радыяцыйнай і ядзернай бяспекі ў раёне ўзвядзення станцыі.


Мяркуецца правесці гама-спектраметрычную здымку, адабраць пробы паветра, вады, глебы, донных адкладанняў і расліннасці. Будзе вызначана актыўнасць радыенуклідаў у вызначаных пробах і падрыхтавана справаздача аб выніках работы.

Па выніку вывучэння будзе атрымана незалежная экспертная ацэнка зыходных умоў навакольнага асяроддзя ў раёне будаўніцтва станцыі, якую прадставяць беларускаму грамадству і ў сумежныя краіны.

Праверка праводзіцца па ініцыятыве АЭС з выкарыстаннем вопыту правядзення аналагічных мерапрыемстваў расійскай арганізацыі «Канцэрн Расэнергаатам» і Фонду «Асацыяцыя тэрыторый размяшчэння атамных электрастанцый».

У складзе даследчыкаў — прадстаўнікі міжнароднай экалагічнай грамадскай арганізацыі «Зялёны крыж», агенцтва экалагічнай бяспекі «Альфа-Х91», навукова-асветніцкая арганізацыя «Энергія і Экалогія» ды шэраг іншых устаноў.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.