Вы тут

«Зубраняці» споўнілася 50 год


Героі свята — тыя, хто адпачывае ў «Зубраняці» на пятай змене юбілейнага лета. Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка адзначыў, што ў гэтым цэнтры пануе асаблівы «зубраняцкі дух», які натхняе ўсіх на эфектыўную работу. Атмасфера шчырая і пазітыўная, яна прываблівае дзяцей як з Беларусі, так і з замежжа.


Фота БЕЛТА

Дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр на базе піянерскага лагера быў створаны па рашэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі для таго, каб у ім развіваліся вядучыя методыкі
навучання і аздараўлення дзяцей. «І наша галоўная задача — не спыняць яго ўдасканаленне. У «Зубраняці» пастаянна ўдасканальваюцца інфраструктура і ўмовы пражывання. Усё створана для таго, каб дзеці змаглі адпачыць, аздаравіцца і з новымі сіламі далей асвойваць вучэбную праграму», — дадае віцэ-прэм'ер.

У гэты дзень Ігар Петрышэнка ад імя кіраўніка дзяржавы выканаў асаблівую місію — уручыў калектыву цэнтра Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, арганізацыі навучання, выхаванні і аздараўленні дзяцей. Два работнікі цэнтра былі ўдастоены Ганаровых грамат Савета Міністраў, яшчэ чатыры — нагрудных знакаў Міністэрства адукацыі. Іх яны атрымалі ад міністра Ігара Карпенкі.

У мерапрыемствах, прысвечаных юбілею аздараўленчага цэнтра, прымалі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі, якія там адпачываюць, а таксама ганаровыя госці. Для ўсіх удзельнікаў свята сёння будзе прадстаўлена скульптурная кампазіцыя «Наш важаты — таварыш і сябар», акрамя гэтага, госці змогуць папрысутнічаць на прэзентацыі кнігі «Краіна дзяцінства, радасці, мар», наведаць экскурсію па сучаснаму «Зубраняці», адпачыць на важацкім вечары «Юнацтва — праз гады, праз адлегласці» і многае іншае.

Парадуюць усіх і міжнародны фестываль гульнявых праграм, сумесныя забавы з выхаванцамі і супрацоўнікамі «Зубраняці» розных пакаленняў падчас юбілейнага вогнішча «У зубраняцкім коле», святочная дыскатэка, а таксама шоу-праграма «Нам 50!», дзе выступяць зоркі беларускай эстрады. Завершыцца свята феерверкам і лазернымі прадстаўленнямі.

З юбілеем «Зубраня» павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. «За паўстагоддзя гэты гасцінны і маляўнічы маленькі куток Беларусі на беразе Нарачы ператварыўся ў дзіўны астравок шчаслівага дзяцінства і моцнай дружбы. Сюды з задавальненнем прыязджаюць ініцыятыўныя і таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі з нашай краіны і замежжа. Акрамя таго, «Зубраня» — сімвал дзіцячай дыпламатыі. Тут пабывалі юныя грамадзяне больш чым з 45 дзяржаў, і кожная міжнародная змена — новы крок насустрач агульнай будучыні, міру і бяспецы», — гаворыцца ў віншаванні.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».