Вы тут

У Баранавічах хлопца ўдарыла токам на мосце пры спробе зрабіць сэлфі


У Баранавічах 21-гадовы мясцовы жыхар атрымаў апёкі ад удару токам, атрыманага пры спробе зрабіць эфектнае сэлфі на мосце, паведамляе партал мясцовай раённай газеты "Наш край".


Трое маладых людзей (16-ці, 18-ці і 21 год) вярталіся дадому раніцай 18 жніўня. Праходзячы з вуліцы Прытыцкага на вуліцу Вільчкоўскага па пешаходным мосце цераз чыгунку, старэйшы з кампаніі захацеў зрабіць сэлфі. Як толькі малады чалавек залез на металічную агароджу, яго ўдарыла токам. Сябры выклікалі хуткую дапамогу. З апёкамі цела другой ступені пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?