Вы тут

Помнік Льву Сапегу адкрыюць у Слоніме да Дня беларускага пісьменства


Помнік Льву Сапегу адкрыюць 1 верасня ў Слоніме да Дня беларускага пісьменства, паведаміла журналістам першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, паведамляе БЕЛТА.


"1 верасня свята пачнецца ў 11.00. Уся дэлегацыя Саюза пісьменнікаў збярэцца каля помніка Льва Сапегі, які плануецца адкрыць. Потым мы шэсцем накіруемся да галоўнай пляцоўкі, дзе ў 12.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства", - распавяла Алена Стэльмах.

Паводле яе слоў, напярэдадні, 31 жніўня, у Слоніме пройдзе міжнародны круглы стол, які аб'яднае пісьменнікаў з рэгіёнаў Беларусі і замежжа. "Мы не толькі рады чарговай сустрэчы, але гэта своеасаблівая справаздача для Саюза пісьменнікаў Беларусі пра тое, што было зроблена за год і не толькі. У Слонім прыедуць як пісьменьнікі з апарата Саюза пісьменнікаў, так і нашы калегі з абласцей. У гэтым годзе мы плануем, што ў 11.00, калі пачнецца міжнародны круглы стол з удзелам замежных пісьменнікаў, да яго далучацца і нашы калегі з рэгіёнаў ", - распавяла Алена Стэльмах.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.