У Даніі памёр адзін з найбагацейшых бізнесменаў краіны - заснавальнік мэблевага рэтэйлера Jysk, мільярдэр Ларс Ларсэн, перадае forbes.ru. Створаную ім кампанію называюць дацкім канкурэнтам IKEA.
Дацкі мільярдэр Ларс Ларсэн памёр ва ўзросце 71 года. Пра гэта паведаміў сайт мясцовай тэлерадыёкампаніі Danmarks Radio са спасылкай на афіцыйную заяву карпарацыі Jysk, заснаванай бізнэсмэнам.
У паведамленні прыводзяцца словы 47-гадовага сына мільярдэра Якаба Брунсборга, які ўзначаліў кампанію ў чэрвені 2019 года. Да гэтага кампаніяй кіраваў сам Ларсэн. Паўнамоцтвы ён склаў пасля таго, як лекары выявілі ў яго рак печані.
"Мы ўсе будзем сумаваць па ім, і ў смутку ад нашай вялікай страты мы працягнем прыкладаць усе намаганні, каб працягваць справу ўсяго яго жыцця", - сказаў Брунсборг.
Па дадзеных амерыканскага Forbes, Ларсэн займаў сёмае месца ў спісе найбагацейшых бізнесменаў Даніі і 424 радок глабальнага рэйтынгу мільярдэраў. Яго стан Forbes ацаніў у $4,4 млрд. У 2004-м годзе бізнесмен выпусціў аўтабіяграфію "Мяне завуць Ларс Ларсэн, у мяне ёсць для вас выдатная здзелка!". За 2,4 млн копій кнігі былі разасланыя ўсім дацкім сем'ям - гэта дапамагло бізнесмену стаць самым чытэльным аўтарам на радзіме, адзначае Forbes USA.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.