Вы тут

Французскай пары, якая прыхапіла пясок з Сардзініі, пагражае турма


Французскай пары, у аўтамабілі якой было выяўлена 40 кг сардзінскага пяску, пагражае да шасці гадоў турмы, піша BBC.


Французы сцвярджаюць, што хацелі ўзяць пясок дадому ў якасці "сувеніра" і не падазравалі, што гэта супрацьзаконна.

Знакаміты белы сардынскі пясок лічыцца здабыткам народа, і яго катэгарычна забаронена вывозіць з вострава.

Жыхары вострава ўжо шмат гадоў скардзяцца з нагоды крадзяжу прыродных багаццяў Сардзініі, уключаючы і пясок. Цяпер французам пагражае тэрмін ад года да шасці гадоў за крадзеж народнай уласнасці пры абцяжваючых абставінах.

Па законе ад 2017 года гандаль пяском, галькай або ракавінкамі лічыцца нелегальным і звычайна караецца штрафам да 3 тыс. еўра.

У багажніку пазадарожніка, на якім французы збіраліся пакінуць востраў, паліцыя выявіла 14 пластыкавых бутэлек з пяском з пляжу Кіа на поўдні Сардзініі.Выкрадальнікі збіраліся пагрузіцца на паром ў Порта-Торэс і адчаліць ў бок французскага Тулона.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».