Вы тут

Валянцін Сукала распавёў пра ціск на суддзяў падчас працэсу па справе галоўнага інжынера МЗКЦ


Падчас працэсу па справе галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача ажыццяўляўся ціск на суддзяў з боку следчых. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пасля нарады кіраўніка дзяржавы з праваахоўным блокам, інфармуе БЕЛТА.


Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што недапушчальна, калі ў практыцы сілавікоў з'яўляецца новая "форма" працы - прамы ціск на ўдзельнікаў крымінальнага працэсу.

"Нават да суддзяў пад'язджаюць і пачынаюць на іх накатваць: ды мы з вамі, ды мы вас будзем прэсаваць, нахіляць", - расказаў Прэзідэнт.

Валянцін Сукала пацвердзіў, што такія выпадкі сапраўды адбываюцца, хай і не часта. У прыватнасці, так было падчас судовага працэсу па крымінальнай справе ў дачыненні да галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў.

"Такія факты ўстаноўлены, яны былі - ціск з боку і работнікаў Следчага камітэта на суддзяў з тым, каб яны пастанавілі не той прысуд, які пастаўлены. Думаю, што ў дачыненні да вінаватых будуць прынятыя меры", - сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Як паведамлялася, Андрэя Галавача па падазрэнні ў атрыманні хабару затрымалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Суд Першамайскага раёна Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу 29 мая. Фігуранту было прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Суд першай інстанцыі 19 ліпеня прызнаў галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў невінаватым. Ён па ч.2, 3 арт.430 КК і па ч.2 арт.424 КК быў апраўданы за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства.

Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Мінскі гарадскі суд у жніўні ў апеляцыйным парадку праверыў законнасць і абгрунтаванасць пастаноў апраўдальнага прысуду ў дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ. Апраўдальны прысуд быў пакінуты без зменаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?