Вы тут

«Тут пачынаецца мая радзіма…» Да 1000-годдзя Брэста


Цудоўным падарункам для брастаўчан і гасцей 1000-гадовага Брэста стала каляровае літаратурна-мастацкае выданне «Анёл над Брэстам», якое ўбачыла свет у рэдакцыі абласной газеты «Заря». Аўтар вянка санетаў — паэт, журналіст Георгій Тамашэвіч.


На першай старонцы выдання змешчана прывітальнае слова старшыні Брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Рагачука, прасякнутае пачуццём гонару і адказнасці за славуты і родны горад. Ва ўступным слове кандыдат філалагічных навук Уладзімір Сенькавец адзначыў, што Георгій Тамашэвіч натхніўся назвычай складанай формай верша — вянком санетаў. «Чароўных паэтычных кветак» у ім ажно пятнаццаць!

Шчырыя паэтычныя радкі — гэта жывыя старонкі гісторыі з яе «даўнімі легендамі з сівізной», «стваральным гарэннем новых спраў» ды «жыццём, напоўненым святлом надзеі».

Ад старажытнага Бярэсця, ад вытокаў, праз успаміны і мары крок за крокам вядзе нас паэт да сённяшняга Брэста, што славіцца вялікімі набыткамі. Уражанні ад акрыленых паэзіяй прызнанняў роднаму гораду узмацняюць фотаздымкі В. Караля і А. Шульгача.

Напрыканцы паэтычна расказанай брэсцкай гісторыі змешчаны трыпціх «Вітаю тысячагоддзе!», у якім зноў спалучаецца слаўнае мінулае, дзе «векапомнымі свецяцца гады, жыватворнымі — промні падзей» і сённяшні дзень — у росквіце дасягненняў і спраў. Георгій Тамашэвіч параўноўвае родны горад з матуляй, якая і праводзіць, і сустрэне з далёкай дарогі, і «атуліць пяшчотнай рукой».

Дарэчы, вянок санетаў і паэтычныя прысвячэнні Георгія Тамашэвіча роднаму гораду, напоўненыя думкамі, развагамі, перажываннямі, знайшлі водгук у творчай моладзі. Юныя артысты, удзельнікі гарадскіх конкурсаў чытальнікаў, з задавальненнем выбіраюць вершы паэта, а гэта сведчыць, што эстафета падхоплена і «наш горад — працаўнік, пясняр і воін — вялікасці гісторыі дастойны, юнацкай думкай напаўняе змест…»

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.