Вы тут

ДАІ паведаміла аб арганізацыі дарожнага руху паблізу спартыўнага комплексу “Раўбічы”


Тут пройдзе Чэмпіянат свету па летнім біятлоне. У сувязі з гэтым супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці падчас правядзення спаборніцтваў будзе забяспечана бяспека дарожнага руху на прылеглым участку да аўтадарогі Р-80 “Слабада – Паперня”. Гэтак жа яны дапамогуць кампактна размясціць транспартныя сродкі прыбыўшых дэлегацый і балельшчыкаў на спецыяльна адведзеных гасцявых аўтамабільных стаянках.


Месцы стаянкі транспартных сродкаў наведвальнікаў вызначаны на наступных участках: тры стаянкі на ўчастку аўтадарогі Р-80 “Слабада – Паперня”, які будуецца, ў вёсцы Аколіца (адпаведна разлічаных на 200, 500, 500 машына-месцаў); паркоўка з тыльнага боку спарткомплексу “Раўбічы” паблізу футбольных палёў (300 машына-месцаў, заезд арганізаваны праз населеныя пункты Аколіца і Раўбічы).

Людзі з інваліднасцю ў выпадку ўзнікнення складанасцяў з перамяшчэннем па тэрыторыі могуць звярнуцца па дапамогу да супрацоўнікаў міліцыі.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць не пакідаць транспартныя сродкі пад забараняльнымі знакамі каб пазбегнуць затораў. Машыны, прыпаркаваныя з парушэннямі, могуць быць эвакуіраваныя.

Таксама ДАІ рэкамендуе балельшчыкам-аўтаўладальнікам адмовіцца ад выкарыстання ўласных аўто і скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту. “Плануйце час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі”, нагадваюць ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?