Вы тут

Беларуска загінула ў Альпах


Беларуская 33-гадовая альпіністка Кацярына загінула ў Альпах. Пра гэта паведамляе ont.by са спасылкай на выданне Il Мessaggero.


Трагедыя адбылася 20 жніўня на гары Матэрхорн. Яна размешчана на мяжы Швейцарыі і Італіі.

Дарэчы, Кацярына была досыць вопытнай альпіністкай. У горы яна адправілася разам з сябрам з Украіны, які таксама з'яўляўся дасведчаным альпіністам. Раней маладыя людзі скаралі іншыя больш нізкія вяршыні.

На Матэрхорн яны пачалі падымацца ўдваіх. Ужо да 5 гадзін вечара яны падышлі да падставы праходу, пад імем Cheminéè.

"Я захацеў падняцца наверх, але Каця вырашыла застацца ўнізе, паколькі стамілася. Спачатку я апусьціў долу канец вяроўкі. Але яна не змагла падняцца сама. Таму яе падымаў я. Каця была выматаныя і сказала, што ўжо без сіл. Яна ўпала на зямлю і не рэагавала ні на што", - распавёў напарнік дзяўчыны.

Тады украінец падняўся да хаціны Карэл па дапамогу. Аднак там нікога не было. Ён падаў сігнал па радыё, але ніхто не адказаў. Хлопец вырашыў вярнуўся да Кацярыны, аднак дзяўчына была ўжо мёртвая.

Мужчыне ўдалося звязацца з ратавальнікамі толькі бліжэй да ночы. У такі позні час і ў дрэннае надвор'е ратавальнікі змаглі дабрацца да альпіністаў толькі на наступную раніцу.

Цела дзяўчыны даставілі на верталёце ў Чэрвінію - курортны горад на паўночным захадзе Італіі. Зараз гэтую справа расследуе паліцыя.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».