Напярэдадні Дня ведаў Нацыянальны мастацкі музей запрашае дзяцей і бацькоў на свае, адмысловыя пазашкольныя заняткі. 31 жніўня з 12 гадзін да 17 гадзін тут пройдзе адкрыты ўрок для ўсіх аматараў мастацтва, незалежна ад узросту.
Незвычайныя музейныя персанажы Мальберцік і Палітрачка правядуць для дзяцей урачыстую лінейку. А яшчэ запросяць правесці разам адзін вучэбны дзень. У «раскладзе заняткаў» — не толькі культурна-адукацыйныя праграма (нясумныя ўрокі матэматыкі, літаратуры, гісторыі, чыстапісання, геаграфіі, хіміі, астраноміі, музыкі, працы і, канешне, выяўленчага мастацтва), але і вялікі перапынак з кінапраглядам, настольныя гульні, квэсты для дзяцей і дарослых. «Для кожнага з нашых вучняў падрыхтаваныя падарункі і сюрпрызы, таму, калі вы сумняваецеся, як правесці апошні дзень лета, зазірніце ў музей!» — запрашае куратар праекта, навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Алёна Машчонак.
Кошт квіткоў на «Адкрыты ўрок» для дзяцей ад трох гадоў — пяць рублёў, для дарослых — восем рублёў.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.