Вы тут

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года


У некаторых школьнікаў і іх бацькоў яшчэ ёсць тыдзень, каб падагнаць сукенкі і штонікі пад рост, які змяніўся за лета, купіць сшыткі з алоўкамі, а вось школы Гомельшчыны ўжо прайшлі праверку на гатоўнасць да новага навучальнага года.


У аграгарадку Пакалюбічы Гомельскага раёна школа знаходзіцца на самым узгорку. Адсюль адкрываецца маляўнічы від на сядзібы, бачны шматпавярховікі новых мікрараёнаў Гомеля, які шчыльна падступае да гэтага населенага пункта. Цікава, у 1811 годзе тут была пабудавана каменная праваслаўная Нікіцкая царква. А побач з ёй у 1824 годзе размясцілася царкоўна-прыходская школа, у якой вучыліся 10 дзяцей мясцовых заможных сялян.

Школа ў аграгарадку Пакалюбічы.

Так што гіс­то­рыю мож­на ад­ліч­ваць і ад тых ча­сін. Але ж двух­па­вяр­хо­вы цаг­ля­ны бу­ды­нак, дзе ця­пер ву­чац­ца ма­лод­шыя школь­ні­кі, быў па­бу­да­ва­ны ў да­ва­ен­ным 1940 го­дзе. Праў­да, праз 11 га­доў да­вя­ло­ся цал­кам яго ад­на­віць. Трох­па­вяр­хо­вая пры­бу­до­ва мае на фа­са­дзе ліч­бу 1987. У той жа пас­ля­чар­но­быль­скі год ва ўста­но­ве з'я­ві­ла­ся і спар­тыў­ная за­ла.

Вуч­ні ся­рэд­ніх кла­саў з ве­ні­ка­мі і па­лі­вач­ка­мі бе­га­юць па тэ­ры­то­рыі — пра­хо­дзяць пра­цоў­ную прак­ты­ку. Дзе­ці ра­дас­на ві­та­юц­ца са мной і бя­гуць па сва­іх важ­ных спра­вах. У фае за­піс­ва­юць маё проз­ві­шча і мэ­ту ві­зі­ту: усё па пра­ві­лах. Нель­га не за­ўва­жыць, што пад­ло­га блі­шчыць, а фар­бы ра­ду­юць во­ка. Ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, што тут ак­тыў­на рых­та­ва­лі­ся да но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да. Да­рэ­чы, ха­рак­тэр­на­га пас­ля­ра­монт­на­га па­ху прак­тыч­на ня­ма. Усё бы­ло зроб­ле­на за­га­дзя. Да­лей па клас­ных аў­ды­то­ры­ях, дзе па­куль ня­ма на­ву­чэн­цаў, мя­не су­пра­ва­джае ды­рэк­тар Ва­лян­ці­на Ха­мя­ко­ва.

— Што да­ты­чыц­ца ра­мон­ту, мы заў­сё­ды за­га­дзя пла­ну­ем, якія ка­бі­не­ты бу­дзем ад­наў­ляць, — ка­жа Ва­лян­ці­на Іва­наў­на. — Сё­ле­та цал­кам ад­на­ві­лі ка­бі­нет хі­міі. У ім па­ста­ві­лі но­вую мэб­лю — на­шы ня­мец­кія ка­ле­гі і сяб­ры ака­за­лі гу­ма­ні­тар­ную да­па­мо­гу. Ха­це­лі б сю­ды і но­вае аб­ста­ля­ван­не, але па­куль бу­дзем ка­рыс­тац­ца тым, што ёсць у на­яў­нас­ці.

— Хі­мія ў на­шых вуч­няў за­па­тра­ба­ва­на, — да­дае вы­клад­чык Але­на Лу­пі­ка­ва. — Мно­гія на­шы вы­пуск­ні­кі імк­нуц­ца па­сту­паць у ме­ды­цын­скія ўста­но­вы Бе­ла­ру­сі. У тым лі­ку ў Го­мель­скі ме­ды­цын­скі.

У аў­ды­то­рыі, дзе пра­хо­дзяць уро­кі гіс­то­рыі, зроб­ле­ны су­час­ныя стэн­ды на бе­ла­рус­кай мо­ве: княст­вы По­лац­кае, Ту­раў­скае, Вя­лі­кае Лі­тоў­скае, Рэч Па­спа­лі­тая, усе гіс­та­рыч­ныя пе­ры­я­ды ў вы­явах і да­тах... Тэ­ма­тыч­ныя стэн­ды да­па­ма­га­юць лепш ус­пры­маць і за­свой­ваць ін­фар­ма­цыю. Вель­мі зруч­ная мэб­ля і кам­п'ю­тар у да­па­мо­гу.

У 2013 го­дзе па пра­гра­ме Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі ў Па­ка­лю­біц­кай шко­ле з'я­віў­ся су­час­ны ка­бі­нет фі­зі­кі. І праз шэсць га­доў ён ад­па­вя­дае су­час­ным па­тра­ба­ван­ням. Ін­фар­ма­ты­ка, зра­зу­ме­ла, так­са­ма ў пры­яры­тэ­тах. Ды­рэк­тар з го­на­рам дэ­ман­струе ка­бі­нет, дзе ўста­ля­ва­ны ін­тэр­ак­тыў­ная дош­ка, су­час­ныя кам­п'ю­та­ры з маг­чы­мас­цю вы­ха­ду ў ін­тэр­нэт і пра­ек­тар пад стол­лю:

— Мы імк­нём­ся, каб ка­бі­нет ін­фар­ма­ты­кі быў за­поў­не­ны што­дзень. Та­му тут пра­хо­дзяць роз­ныя за­ня­ткі, якія па­тра­бу­юць вы­ка­рыс­тоў­ван­ня на­яў­на­га су­час­на­га аб­ста­ля­ван­ня. Сё­ле­та ад­на­ві­лі ка­лі­до­ры і фае шко­лы, спар­тыў­ную і ак­та­вую за­лу так­са­ма. У па­мяш­кан­нях харч­бло­ку так­са­ма зра­бі­лі ра­монт. Так што шко­ла на­ша прак­тыч­на як га­рад­ская.

Юная жы­хар­ка аг­ра­га­рад­ка Па­ка­лю­бі­чы Лі­за Ха­мя­ко­ва прый­шла ў шко­лу з ма­май Люд­мі­лай, якая тут пра­цуе на­стаў­ні­цай. Пар­ты ў кла­се, дзе бу­дзе ву­чыц­ца дру­гак­лас­ні­ца, «рас­туць» ра­зам з вуч­ня­мі. Што­год іх кры­ху па­ды­ма­юць у за­леж­нас­ці ад та­го, як вы­рас школь­нік.

— Та­кім чы­нам, — па­каз­вае кі­раў­нік ву­чэб­най уста­но­вы, — да за­вяр­шэн­ня чац­вёр­та­га кла­са пар­ты па­сту­по­ва «да­рас­та­юць» да апош­няй, зя­лё­най ад­зна­кі. А па­куль тут уста­ноў­ле­на фі­я­ле­та­вая.

Школь­ні­кі пра­вод­зяць ва ўста­но­ве столь­кі ча­су, што кло­пат пра зруч­насць мэб­лі, пра асвят­лен­не не­аб­ход­ны. Да­рэ­чы, ёсць шмат ін­шых умоў, на якія звяр­та­юць ува­гу пе­да­го­гі. На­прык­лад, і для вуч­няў, і для іх баць­коў зруч­на, што Па­ка­лю­біц­кая ся­рэд­няя шко­ла пра­цуе толь­кі ў ад­ну зме­ну. Між тым сё­ле­та за пар­ты тут ся­дзе 320 школь­ні­каў. Але ж, ка­жа ды­рэк­тар, у 2020/2021 на­ву­чаль­ным го­дзе вуч­няў ста­не больш і да­вя­дзец­ца ўсё ж уво­дзіць дру­гую зме­ну.

І гэ­та зра­зу­ме­ла, бо ў прэ­стыж­ных пры­га­рад­ных Па­ка­лю­бі­чах па­ста­ян­на ідзе бу­даў­ніц­тва. Не толь­кі пры­ват­ных да­моў: ня­даў­на бы­ў па­бу­да­ва­ны шмат­па­вяр­ховік. Зна­чыць, коль­касць юных жы­ха­роў так­са­ма па­вя­лі­чыц­ца. Да­рэ­чы, тая ж тэн­дэн­цыя на­зі­ра­ец­ца ва ўсім ра­ё­не.

Як рас­ка­за­ла на­чаль­нік ад­дзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Го­мель­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Але­на Ка­ва­лё­ва, 6 380 школь­ні­каў у гэ­тым ра­ё­не ця­пер рых­ту­юц­ца сес­ці за пар­ты. 770 з іх пой­дуць у пер­шы клас. За кошт унут­ра­най міг­ра­цыі і бу­даў­ніц­тва ў пры­га­ра­дзе ад­бы­ва­ец­ца па­сту­по­вае па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці дзя­цей у ву­чэб­ных і вы­ха­ваў­чых уста­но­вах.

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых, што на сот­ню больш, чым ле­тась. Ар­га­ні­за­ва­ны пад­воз дзя­цей у ву­чэб­ныя ўста­но­вы. Школь­ны­мі аў­то­бу­са­мі што­дзень бу­дуць ка­рыс­тац­ца ка­ля 900 вуч­няў Го­мель­ска­га ра­ё­на.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Фо­та аў­та­ра

Загаловак у газеце: Парты растуць разам з вучнямі

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.