Вы тут

Памёр Леанід Дайнека


На 80-м годзе жыцця памёр адзін з буйнейшых прадстаўнікоў беларускай гістарычнай прозы Леанід Дайнека. Рэдакцыя часопіса “Маладосць”, у якім Леанід Мартынавіч працаваў у 1972–1989 гг. на пасадзе адказнага сакратара, выказвае шчырыя спачуванні родным, сябрам і чытачам выдатнага пісьменніка. Вечная памяць...

Леанід Дайнека нарадзіўся ў 1940 годзе ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. У 1967 годзе скончыў БДУ. Працаваў на тэлебачанні, у часопісе "Маладосць", у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Аўтар паэтычных зборнікаў "Галасы", "Бераг чакання", "Вечнае імгненне", зборніка апавяданняў "Бацькава крыніца", раманаў "Людзі і маланкі", "Запомнім сябе маладымі", "Меч князя Вячкі", "След Ваўкалака" і іншых. Некаторыя вершы пакладзены на музыку. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1987) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.