Вы тут

Гэта любоў


Яўгенія Янішчыц (1948—1988) — знакамітая беларуская паэтэса, перакладчыца, грамадскі дзеяч. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Была ў шлюбе з паэтам Сяргеем Панізнікам. Загадвала аддзелам паэзіі часопіса «Маладосць», дзе дапамагла ўпершыню апублікавацца многім маладым паэтам. Паэтэса працавала на творчай ніве актыўна і плённа. Яна аўтар зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы», «Дзень вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любові і жалю», «Каліна зімы», зборніка выбраных твораў «У шуме жытняга святла».

Вершы — Яўгенія ЯНІШЧЫЦ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.


Куплет 1:

Рукі шчаслівыя ўскіну да столі,

Смехам парушу маўчанне сцяны.

Гэта любоў! І няма ёй спатолі.

Гэта любоў! І няма ёй віны.

Прыпеў:

Гэтыя зоркія вочы!

Гэтай пяшчоты прыбой!

Не паўтараецца двойчы.

Я застаюся з табой.

Гэта любоў мая.

Гэта любоў твая.

Да смерці шчаслівая

Я.

Куплет 2:

Неба вачэй а ці сэрца вышэе?

Так, я да смерці шчаслівая. Так.

Гэта любоў, як скразная вышэўка

Тых пацалункаў — дзе ружа і мак.

Прыпеў.


Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.