Вы тут

24-26 жніўня ўносяцца змяненні ў работу сталічнага пасажырскага транспарту


Яны выкліканы прывядзеннем дарожных работ па праспекту Незалежнасці ад вуліцы П. Броўкі да вуліцы Талбухіна (няцотны бок).


Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", з 5 гадзін 24 жніўня да 5 гадзін 26 жніўня ўносяцца наступныя змяненні ў працу гарадскога пасажырскага транспарту:

— рух аўтобусаў маршруту № 91 арганізуецца ад праспекта Незалежнасці па вуліцах Талбухіна, К. Чорнага, Калініна і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамку;

— рух аўтобусаў маршруту № 89Э ў напрамку ДС "Уручча-2″ арганізуецца па вуліцах К. Чорнага, Талбухіна, праспекту Незалежнасці і далей па маршруце;

— рух аўтобусаў маршруту № 115Э ў напрамку АВ "Цэнтральны" арганізуецца ад Лагойскага тракту па вуліцы Валгаградскай, праспекту Незалежнасці і далей па маршруце.

Падчас правядзення дарожных работ на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Талбухіна выезд аўтобусаў маршрутаў № 91 і № 89Э на праспект Незалежнасці будзе ажыццяўляцца па дзеючых схемах праз вуліцу Калініна.

Таксама ў перыяд правядзення дарожных работ у зоне пунктаў прыпынку "Ст. м. "Парк Чалюскінцаў", "Пл. Калініна", "Дом Друку" пры руху ў напрамку плошчы Я. Коласа будзе праведзена іх кароткачасовая адмена для ўсіх праходзячых маршрутаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.