Вы тут

Завод і лёзненскія строі


Гэтым разам рубрыка «Вытокі малой радзімы» рушыць у Лёзненскі раён, дзе нядаўна адрадзілі крыніцу пад назвай Завод.


Адкуль такая незвычайная назва, спытаеце вы? Справа ў тым, што да вайны каля вёскі Емельянова існаваў ільнозавод, а на яго двары струменіла крыніца чысцюткай і халоднай вады. Падчас вайны завод быў знішчаны, таксама згарэў і рабочы пасёлак. Паколькі пазней вытворчасць не аднавілі, крыніца стала зарастаць і нібыта знікла. Паступова наваколле змяніла свой выгляд, але тым не менш людзі старэйшага веку памяталі крыніцу і па-ранейшаму называлі гэтыя мясціны Заводам. І вось тры гады таму загадчыца клуба-бібліятэкі і старэйшына вёсак Емельянова, Залессе, Шавялі і Лапіна Алена Саладкова пры ўдзеле мясцовай моладзі вырашыла аднавіць святыню — адкапалі драўляны стогадовы зруб, паставілі над ім дахоўку, збудавалі прыступкі і зрабілі месца для адпачынку. Потым паставілі і памятны крыж. Завод зноў стаў «дзейнічаць»!

Менавіта сюды — да Завода — прыехалі рукадзельніцы Лёзненскага Дома рамёстваў у строях лёзненска-руднянскага этнаграфічнага рэгіёна — дырэктар Іна Самусенка (на фота справа) і майстар-метадыст па ткацтве Алена Ражко, каб прадэманстраваць свае новыя аўтэнтычныя творы, зробленыя ўвішнымі рукамі. Дваццаць гадоў таму гэтыя апантаныя рамесніцы захапіліся ідэяй адрадзіць святочную жаночую адзежу, пачалі шукаць адпаведныя рарытэты, назапашваць звесткі пра рэгіянальны строй, паралельна засвойвалі тэхналогію набівання малюнкаў на тканіну (у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя «набойка» была распаўсюджана), прафесійна асвоілі і паліхромную вышыўку. Рэканструяваныя строі (а іх у Доме рамёстваў ужо болей за два дзясяткі камплектаў) красамоўна сведчаць, як урачыста і святочна выглядалі жанчыны ў вёсках і мястэчках на віцебска-смаленскім памежжы ў тыя далёкія часы.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».