Вы тут

Кніжны кірмаш у Гуяне


У правінцыі Гуйчжоў будуць прасоўваць чытанне.


Трэці кніжны кірмаш кітайскай класічнай літаратуры будзе праходзіць з 30 жніўня па 1 верасня ў горадзе Гуян, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуйчжоў на паўднёвым захадзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Трохдзённае мерапрыемства будзе прысвечана прасоўванню чытання кітайскай класікі па ўсёй краіне і распаўсюджванню лепшых традыцый кітайскай культуры. Больш за 100 вядомых выдавецтваў, прадпрыемстваў электроннай камерцыі і кампаній па распаўсюджванню культуры па ўсёй краіне пацвердзілі свой удзел у кірмашы. Тут будуць створаны больш за 20 выставачных зон з больш чым 100 тысячамі кітайскіх класічных твораў, а таксама культурных і творчых праграм на дысплеі.

У рамках кірмашу будуць праведзены прэзентацыі кніг, мерапрыемствы па продажы літаратуры, галіновыя канферэнцыі, форумы, семінары.  Былы дырэктар музея Гугун Шань Цзысян і іншыя вядомыя дзеячы культуры былі запрошаны для правядзення лекцый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.