Вы тут

Гандаль на 82 млрд долараў


Абарот паміж Кітаем і еўрапейскімі краінамі значна ўзрос.


Як адзначыў памочнік міністра гандлю Лі Чэнган, Кітай і краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дасягнулі плённага эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва, механізмы ўзаемадзеяння пастаянна ўдасканальваюцца, двухбаковы гандаль расце, узаемныя інвестыцыі працягваюць пашырацца, а ўзаемазвязанасць інфраструктуры працягвае паспяхова развівацца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Паводле наяўных дадзеных, аб'ём гандлю паміж Кітаем і 16 краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы летась склаў 82,2 млрд долараў, павялічыўшыся на 55,4% у параўнанні з 2011 годам.  У прыватнасці, імпарт Кітая з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы павялічыўся на 80,7% у параўнанні з 2011 годам.  Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы інвеставалі ў Кітай больш за 1,5 млрд долараў, а кітайскія кампаніі -- больш за 10 млрд долараў, уключаючы такія сферы, як машынабудаванне, хімічная прамысловасць, фінансы, ахова навакольнага асяроддзя, лагістыка і новыя віды энергіі, што становіцца новай кропкай росту двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Чжу Цунсі, віцэ-губернатар правінцыі Чжэцзян, распавёў, што сумеснае ЭКСПА Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Міжнароднае ЭКСПА тавараў народнага спажывання прайшлі ў Нінбо.  Новая выстава стала яшчэ больш адкрытай, сфера ўдзелу пашырылася.  Плошча ЭКСПА склала 110 тыс. кв.  м. У выставе ўзялі ўдзел больш за 3500 пакупнікоў і інвестараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.