Вы тут

Два пазалочаныя шаўкапрады


Знайшлі ў правінцыі Хэбэй.


Два пазалочаныя бронзавыя шаўкапрады 2000-гадовай даўніны знайшлі ў паўночнакітайскай правінцыі Хэбэй, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».          

Арыгінальныя старажытныя артэфакты адшукалі супрацоўнікі музея горада Дзінчжоў падчас класіфікацыі культурных рэліквій.  Эксперты ўстанавілі, што яны адносіліся да перыяду праўлення дынастыі Заходняя Хань (206 г. да н.  э.  - 25 г. н. э.) .

Абедзве рэліквіі дыяметрам з аловак маюць цыліндрычную форму.  Іх паверхня пакрыта тонкім пластом золата, толькі частка залатога пласта адпала. Бронзавыя шаўкапрады маюць даўжыню 6,1 см і 7,5 см адпаведна.  Іх галовы, хвасты, грудныя часткі і лапкі добра захаваныя.

 Намеснік куратара гарадскога музея Ду Хуэйпін перакананы, што гэтыя знаходкі паслужаць каштоўнымі гістарычнымі матэрыяламі для вывучэння шаўкаводства і традыцыйных тэхналогій вырабу ўзорны шаўковай тканіны ў раёне Дзінчжоў пры дынастыі Заходняя Хань.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.