Вы тут

У Кітаі выпусцяць пернікі са штучным мясам


Яно створана з соевага і бабовага пратэіну.


У верасні на кітайскім рынку з'явяцца юэбіны (месяцовыя пернікі) з начыннем з мяса, вырашчанага камандай дацэнта Лі Цзян з Пекінскага універсітэта тэхналогій і бізнесу сумесна з брэндам расліннага мяса, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Яны будуць прыгатаваныя па ўзоры традыцыйных юэбінаў, якія выпускаюцца ў Шанхаі.  Паспрабаваўшы навінкі, многія карэнныя шанхайцы, запрошаныя на дэгустацыю двух відаў прадукцыі, не змаглі адрозніць іх адзін ад аднаго.

Лі Цзянь сказаў, што яны пастараліся стварыць смачнае штучнае мяса, якое падобна на натуральнае па колеры, смаку, паху і нават гуку шыпення падчас гатавання.  Паведамляецца, што штучнае мяса створана з соевага і бабовага пратэіну, не ўтрымлівае халестэрыну, таму яно падыходзіць для людзей, якія пакутуюць ад гіпертаніі, гіперліпідэміі і гіперглікеміі.

Як вядома, юэбін - гэта традыцыйнае кітайскае печыва, якое ўжываюць ў Кітаі на свята Сярэдзіны восені.  У гэтым годзе яно пройдзе 13 верасня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».