Памёр вядомы беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік і проста добры чалавек Пятро Васючэнка. Рэдакцыя часопіса “Маладосць” выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і калегам.
Пятро Васючэнка нарадзіўся ў 1959 годзе ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю па філалогіі. Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1984-1997), з 1997-га з'яўляўся загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых даследаванняў, п'ес, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах, іранічных дзіцячых вершаў пра жывёл і экалагічных казак.
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.