Вы тут

Чэмпіянат свету па летнім біятлоне ў Раўбічах атрымаўся яркі і душэўны


На гэтым свяце і спартыўным турніры адначасова на першых ролях аказаліся юніёры, яны заваявалі чатыры ўзнагароды. Двойчы на вышэйшую прыступку п'едэстала (у спрынце і пасьюце) уздымаўся Дзмітрый Лазоўскі. Яго партнёр па камандзе Мікіта Лабастаў прынёс у скарбонку зборнай залаты медаль у суперспрынце і «серабро» ў гонцы праследавання.


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юніёрскую зборную Беларусі і яе лідара Дзмітрыя Лазоўскага з годным выступленнем на чэмпіянаце свету. «На гэтым буйным міжнародным спартыўным форуме, які даверана правесці Раўбічам, вы выдатна прадставілі Радзіму, праявілі выдатнае майстэрства, волю, характар. Пераканаўча даказалі, што ў беларускім біятлоне расце дастойная маладая змена», — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменам захаваць набраны тэмп і імкненне быць найлепшымі, стаць годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый, закладзеных папярэднікамі. «Мы верым у вас і чакаем новых перамог!» — падкрэсліў беларускі лідар.

«Я вельмі рады, што два «золаты» чэмпіянату свету ў юніёрскіх гонках мае, а трэцяе — Мікіты Лабастава. Атрымліваецца, усе залатыя медалі наша юніёрская каманда пакінула дома, — адзначыў Дзмітрый Лазоўскі пасля завяршэння апошняй гонкі чэмпіянату. — Я не лічу гэты старт прахадным, для мяне гэта паўнавартасны турнір, які, апроч перамог, выявіў некаторыя мае памылкі, над якімі трэба будзе папрацаваць у найбліжэйшы час», — адзначыў Дзмітрый і дадаў: у зімовым сезоне не выключана, што ён будзе выступаць ужо за дарослую зборную.

Дарэчы, асноўная каманда засталася без узнагарод дамашняга чэмпіянату. Нагадаем, у сусветным форуме прыняло ўдзел каля 250 спартсменаў (дарослыя і юніёры) з 26 краін.

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі біятлона Дар'я Леош у завяршэнні турніру адзначыла: «Гэта былі цікавыя насычаныя дні, мы высока цэнім падтрымку Міжнароднага саюза біятланістаў, які даверыў нам правядзенне такога значнага сусветнага першынства. Мы ўдзячныя кожнаму, хто прыклаў сілы да правядзення гэтых спаборніцтваў. Мы дзякуем шматлікім прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі за якаснае, маляўнічае асвятленне мерапрыемства, дзякуй, што паказваеце свету, якая прыгожая, адкрытая і гасцінная наша краіна. Мы дзякуем усім гледачам, якія прысутнічалі ў гэтыя дні на стадыёне, вы стваралі неверагодную атмасферу. Спадзяёмся, вы атрымлівалі асалоду ад знаходжання ў Беларусі і хутка мы сустрэнемся зноў».

Летні чэмпіянат свету для спартсменаў падвёў рысу пад падрыхтоўкай да зімовага сезона. Для арганізатараў чэмпіянат стаў праверкай усіх тэхнічных службаў, бо ўжо ў 2022 годзе тут пройдзе этап Кубка свету.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Мінск — Раўбічы — Мінск.

Фота ГАННЫ ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Падзея, якая вярнулася да нас праз 20 гадоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».