За чатыры чацвяргі жніўня Марафон здаровага спосабу жыцця «#САД — Спартыўны, Актыўны, Даступны!» наведала больш за паўтары тысячы чалавек. 29 жніўня пройдуць фінальныя мерапрыемствы праекта.
Нагадаем, што кожны чацвер жніўня на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле (Мінск, вул. Сурганава, 4а), увечары з 17.30 да 21.00 праходзіць Марафон здаровага спосабу жыцця. Любы ахвотны можа бясплатна паспрабаваць сябе ў любых відах фізічнай актыўнасці і фітнес-кірунках на свежым паветры, папярэдне прайшоўшы экспрэс-абследаванне і атрымаўшы рэкамендацыі ад урачоў.
На мерапрыемства збіраецца больш за паўтысячы чалавек. Больш за 120 з іх праходзяць медыцынскае экспрэс-абследаванне і атрымліваюць пашпарт здароўя. У межах экспрэс-абследавання ўдзельнікі тэсціруюць сардэчна-сасудзістую сістэму. Пяціхвілінны тэст дазваляе ацаніць жыццёва важныя паказчыкі: біялагічны ўзрост сасудаў, індэкс стрэсу, рызыку інсульта, інфаркта. Каля 140 чалавек праходзіць такі тэст і атрымліваюць рэкамендацыі спецыяліста. Да ўрачоў-неўролагаў па кансультацыю звяртаецца каля чатырох дзясяткаў чалавек — па пытаннях галавакружэння, анямення канечнасцяў, астэахандрозу пазваночніка, мігрэняў. Спецыялісты выяўляюць і выпадкі хранічных неўралагічных захворванняў. У гэты чацвер да ўрачоў-спецыялістаў (кардыёлагаў, неўролагаў, тэрапеўтаў) далучыцца артапед.
На пляцоўцы каля Цэнтра фрыстайла 29 жніўня ўсе ахвотныя змогуць прыняць удзел у трэніроўках па 15 відах фізічнай актыўнасці. Вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў карыстаюцца ёга і пілатэс, а таксама функцыянальныя трэніроўкі.
Для тых, хто любіць танцаваць, на галоўнай пляцоўцы пройдуць заняткі па лаціне, рок-н-роле і танга. Дарэчы, заняткі танга мінулы раз так зацікавілі ўдзельнікаў, што мерапрыемства прыйшлося прадоўжыць на паўгадзіны. Таксама можна паспрабаваць сябе ў розных відах баявых майстэрстваў, кардыя-трэніроўках высокай інтэнсіўнасці і рэлакс-практыкаваннях.
Кожны чацвер праводзяцца і розныя актыўнасці. Тыя, хто за тыдзень праходзіць па 50 тысяч крокаў, могуць выйграць адзін з чатырох танометраў Mіcrolіfe. Розыгрыш адбудзецца і ў гэты чацвер. Да акцыі далучыліся і кінатэатры Sіlver Screen — пра набыцці аднаго білета і прад'яўленні «пашпарта здароўя» другі білет можна атрымаць за 1 капейку. А найбольш актыўныя ўдзельнікі, якія наведалі ўсе пяць чацвяргоў Марафона, змогуць пазмагацца за галоўны прыз ад кампаніі HUAWEІ — «разумныя» вагі. Далучайцеся!
Алена КРАВЕЦ
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.