Вы тут

Тавараабарот з Турцыяй можна павялічыць у разы


Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Турэцкай Рэспублікі Мяўлютам Чавушаглу.


Фота БЕЛТА

— Спадар міністр, я вас вітаю ў Беларусі як моцнага, надзейнага сябра нашай краіны, — звярнуўся да госця Аляксандр Лукашэнка. — Дзякуючы той палітыцы, якую праводзіць міністэрства замежных спраў, ваш Прэзідэнт, у нас вельмі добрыя адносіны з Турэцкай Рэспублікай. 

Прэзідэнт адзначыў, што паміж Беларуссю і Турцыяй няма закрытых тэм. «Мы прайшлі вельмі доўгі і няпросты шлях. Перад намі стаялі розныя выклікі, і розныя пытанні мы з вамі вырашалі. І трэба аддаць належнае, што мы паспяхова вырашалі праблемы, якія ўзнікалі ў нас з вамі і ў міжнародных адносінах у цэлым», — сказаў ён. 

Але працаваць ёсць над чым, дадаў Аляксандр Лукашэнка. «Нам, канешне ж, трэба ўдасканальваць фундамент нашых адносін — гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Такія краіны, як мы — Турцыя і Беларусь — маюць вялізны патэнцыял у сваім развіцці, могуць мець у разы большы тавраабарот, чым зараз. Скажу вам шчыра: у нас, можна сказаць, нейкая блытаніна тут, і наша міжурадавая камісія, нашы пасольствы павінны падключыцца і нарэшце выпрацаваць надзейны план дзеянняў, каб мы сапраўды ў разы змаглі павялічыць наш тавараабарот. Пагадзіцеся, калі тавараабарот вялікі, калі мы вельмі залежым адзін ад аднаго, то ўжо нікому не ўдасца разарваць адносіны», — аргументаваў Прэзідэнт. 

Кіраўнік Беларусі выказаў упэўненасць, што візіт міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі ў Мінск будзе садзейнічаць сістэматызацыі двухбаковых адносін, рашэнню існуючых праблем. «Галоўнае, каб вы адкрыта іх абазначылі, а мы з разуменнем змаглі на гэта адрэагаваць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. 
Міністр Турэцкай Рэспублікі перадаў Аляксандру Лукашэнку прывітанне ад яго турэцкага калегі і сябра Рэджэпа Тайіпа Эрдагана. 

«Гэты візіт мы ажыццяўляем, каб сумесна з нашымі беларускімі калегамі прапрацаваць пытанне, як дасягнуць высокіх мэтаў і вынікаў, якія былі пастаўленыя вамі і Прэзідэнтам Турцыі», — патлумачыў Мяўлют Чавушаглу.

Да ведама:

У 2018 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Турцыяй дасягнуў 984 мільёны долараў, сальда для нашай краіны складлася адмоўнае ў памеры 619 мільёнаў долараў. 

Аснову беларускага экспарту ў Турцыю сфарміравалі прадукцыя хімічнай прамысловасці, калійныя ўгнаенні, паўфабрыкаты і дрот з нелегіраванай сталі, сметанковае масла, льняныя тканіны. Імпартаваліся трыкатажныя палотны і тканіны, таматы, яблыкі, грушы, гародніна. Сёлета дынаміка тавараабароту, а таксама ўзаемны гандаль паслугамі запаволіліся. Аб’ём турэцкіх інвестыцый у эканоміку Беларусі летась склаў 43 мільёны долараў. 

На тэрыторыі нашай краіны рэалізаваныя інвестыцыйныя праекты ў галіне тэлекамунікацый (ЗАТ «БеСТ»), будаўніцтва (гасцініца «Краун Плаза Мінск»), легкай прамысловасці, металаапрацоўкі і хімічнай галіны. 

У Белаурсі зарэгістравана 139 прадпрыемстваў з удзелам турэцкага капітала. У Турцыі працуе даччынная кампанія «Белнафтахіма», адкрыта прадстаўніцтва ААТ «МАЗ», запушчана зборачная вытворчасць трактароў «МТЗ», вядзецца работа па арганізацыі зборачных вытворчасцяў камбайнаў «Гомсельмаш», тэхнікі «Амкадор», наладжванню экспарту на турэцкі рынак самазвалаў БЕЛАЗ.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».