Вы тут

Дзённiк XXVІ навукова-асветнiцкай экспедыцыi «Дарога да Святыняў»


Дваццаць шэсць гадоў таму экспедыцыя прайшла па сваім першым маршруце. Арганiзатары яе задумалi сабраць невялiкую групу энтузiястаў каб з лампадаю, у якой гарэў Дабрадатны агонь ад Гроба Гасподняга, i з цудатворным Загор'е-Сталавiцкiм абразом пабываць у розных гiстарычных мясцiнах Беларусi. Пабываць не толькi дзеля таго, каб сустрэцца з жыхарамi i пачуць ад iх расповеды пра свой край, але i падзялiцца з аўдыторыяй сваiмi ведамi. У склад экспедыцыi увайшлi вядомыя гiсторыкi, пiсьменнiкi, дзеячы мастацтва, вучоныя тэолагi i святары. 


Такi склад, такая ж мэта экспедыцыi захоўваецца на працягу дваццаці шасці год. За гэты час сотнi энтузiястаў працавалi у складзе экспедыцыi. Больш за 30 тысяч тысяч кiламетраў складае агульны маршрут, праведзена мноства навукова-творчых канферэнцый у гарадах i вёсках, асвечаны Благадатным агнём сотнi пахаванняў абаронцаў Радзiмы, пасаджаны Сады супольнай малiтвы. Больш трох мiльёнаў чалавек прайшлi у супольным Хросным ходзе з лампадаю, у якой гарыць Дабрадатны агонь.


28 жніўня XXVI Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» адправілася ў пяцідзённы шлях ад сцен Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора. Тут прагучала Слова ў дарогу — благаслаўленне ад Мітрапаліта Пау́ла і вітанне ад Упаўнаважанага па справках рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

Пуцяводнымі для экспедыцыі з’яўляюцца дзве святыні: цудадзейны Загор’е-Сталавіцкі абраз і Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга.


Пухавіцкі раён — першы прыпынак на маршруте экспедыцыі.

На цэнтральнай плошчы шматлюдна. Прыхаджане мясцовага праваслаўнага храма трымаюць у руках святочныя харугвы. Адсюль хросным ходам усе разам рушылі да царквы, дзе адбылося сумеснае набажэнства.

Гэты край — малая Радзіма многіх вядомых дзеячоў навукі і культуры, шмат гераічных падзей памятае гэта зямля. 

Нам пашанцавала пабываць у залах мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Сярод экспанатаў — асабістыя рэчы Якуба Коласа. Знаходзіцца тут і унікальны медаль імя Ігара Лучанка, які заснаваны па ініцыятыве мясцовай грамадскасці.

Цікава прайшлі выступленні ўдзельнікаў экспедыцыі ў вытворчых калектывах і ўстановах горада.


Мар'іна Горка

Гучны голас званоў і пяшчотны напеў флейты гучалі перад Мар'інагорскім храмам Святога Благавернага князя Александра Неу́скага. Званы былі умацаваныя на перасоўнай аўтаплатформе, а флейта грала ў руках юнай салісткі ансамбля сярэднявечнай музыкі з Барысава. Гэты гурт суправаджае экспедыцыю і з поспехам выступае на усіх яе творчых сустрэчах. 

Такая сустрэча адбылася перад храмам, куды мясцовыя вернікі прынеслі сваю галоўную святыню - цудатворны абраз Мар'інагорскай Маці Божай.


У Маладзечанскім раёне экспедыцыя спынілася ў пасёлку Чысць. Ён адметны вельмі высокай нараджальнасцю. Маладыя сем’і бачаць добрую перспектыву і на працы, і ў побыце. А яшчэ ў жыхароў прыгожага пасёлка ёсць магчымасць штодня бачыць адзін з самых прыгожых праваслаўных храмаў Міншчыны. Пабудаваны ён з дапамогай мясцовага прадпрыемства «Забудова». 

Да гэтага храма паломнікі і жыхары Чысці прыйшлі сумесным хросным ходам. У царкве адбылося ўрачыстае набажэнства, каля сцен храма выступілі ўдзельнікі экспедыцыі. На памяць пра сустрэчу мясцовым жыхарам падарылі кнігі. 


Вёсачка Кіявец — адна з самых маленькіх у Валожынскім раёне. Таму прыхаджан у мясцовай царкве зусім няшмат. Але ж храм у вяскоўцаў адметны — першы ўспамін пра яго адносіцца да ХVIII стагоддзя. У наступным стагоддзі вяскоўцы ўзвялі будынак новага драўлянага храма які, пазнаўшы рамонты і рэстаўрацыю, пасёння цешыць вока лёгкасцю абрысаў і дагледжаным станам.

Экспедыцыя завітала ў Кіявец, каб на свае вочы убачыць «ветерана» беларускай драўлянай архітектуры, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы і занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Жыццё у маленькай царкве не сціхае.


Экспедыцыя «Дарога да Святыняў» — складнік свята беларускага пісьменства.

Таму наш маршрут у Слонім пралёг праз старажытны Лаўрышаўскі манастыр, заснаваны у́ ХIII стагоддзі. У такіх месцах у далёкія часы стваралі першыя летапісы, перапісвалі кнігі...

Атрымалася так, што да маста, які вядзе праз Нёман у манастыр, мы прыбылі, калі пачало цямнець. Пры святле вогнішча паломнікі чыталі духоуўныя вершы, спявалі. Прыглушана свяцілі ліхтары сярод старых дрэў. А раніцай праз іх прабіліся першыя сонечныя промні, асвятляючы будынкі і росныя сцежкі на святой манастырскай зямлі.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».