У чым розніца паміж працоўнай пенсіяй і пенсіяй па ўзросце? Я прачытала, што ў жніўні яны павысіліся, але не разумею, хто з беларусаў можа атрымліваць першую і хто — другую. (Н. І. Старасценка, г. Мінск)
На пытанне адказвае начальнік упраўлення рэгулявання пенсійных адносін галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алена Гомарава:
— У нас у краіне ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжаны два віды пенсій: працоўныя і сацыяльныя. Калі тлумачыць спрошчана, працоўныя — гэта пенсіі за стаж працы з выплатай узносаў. Сацыяльныя пенсіі прызначаюцца пры недастатковасці або адсутнасці такога стажу.
У сваю чаргу, працоўныя пенсіі маюць некалькі падвідаў. Так, у іх лік уваходзяць пенсія па ўзросце, пенсія па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля, за выслугу гадоў і за асаблівыя заслугі перад рэспублікай. Значыць, пенсія па ўзросце адносіцца да працоўных пенсій.
Калі кажуць, што павышаюцца працоўныя пенсіі і пенсіі па ўзросце, то маецца на ўвазе, што павысяцца ўсе падвіды пенсій, якія ўваходзяць у паняцце «працоўныя пенсіі». Паняцце «працоўныя пенсіі па ўзросце» пры гэтым можа дадаткова выдзяляцца спецыялістамі, бо гэты від пенсій мае самую вялікую колькасць атрымальнікаў — 82 працэнты ад агульнай колькасці ўсіх пенсіянераў.
Цяпер у нашай краіне распрацоўваецца новая мадэль вызначэння патрэбы грамадзян у сацыяльных паслугах.
Пра гэта сказала на адной з прэс-канферэнцый намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Фёдарава.
«Цяпер ужываецца медыцынская мадэль вызначэння патрэбы. Але нам неабходна больш тонка вызначаць магчымасці чалавека: якія пытанні ён можа вырашаць самастойна, якія — з дапамогай сваіх родных. І індывідуальна вызначаць яго патрэбу ў сацпаслугах. Таму мы цяпер займаемся распрацоўкай сацыяльных паказанняў да аказання сацпаслуг. Ужо распрацаваны праект канцэпцыі выяўлення патрэбы грамадзян у сацыяльных паслугах», — заявіла Таццяна Фёдарава.
Святлана Бусько
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».