Вы тут

Слонім рыхтуецца стаць сталіцаю Дня беларускага пісьменства


У чарговы раз Беларусь рыхтуецца святкаваць Дзень беларускага пісьменства. Так робіцца штогод у першыя выхадныя верасня з 1994 года. Сталіцай свята становяцца гарады, што маюць славу гістарычных цэнтраў культуры, навукі, кнігадрукавання. Нацыянальны аргкамітэт па падрыхтоўцы й правядзенні Дня беларускага пісьменства ўзначальвае намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.


Да свята шмат чаго зроблена па добраўпарадкаванні Слоніма ды аграгарадка Жыровічы, дзе пройдуць святочныя дзеі. Цэнтральныя з іх — урачыстыя цырымоніі адкрыцця й закрыцця, ушанаванне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У двухдзённай культурнай праграме ў бліжэйшыя выхадныя кожны знойдзе для сябе нешта цікавае.

Напярэдадні свята й мы робім “літаратурны акцэнт” у тэматыцы нумара газеты: больш матэрыялаў пасвячаем тым, хто працуе на ніве беларускай літаратуры, кантактам з творцамі з розных краін. А пра тое, што будзе ў Слоніме — яшчэ раскажам!

Іван Ждановіч

Загаловак у газеце: Свята, Слонім, сустракай!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.