Вы тут

Амаль тысяча маленькіх жыхароў атрымаюць партфелі з усім неабходным начыннем


Школьныя партфелі двайняткам-першаклашкам Яўгену і Ягору Мушкаўцам, якія сёлета пойдуць у школу № 15, уручыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.


Дарэчы, іх маці Таццяна Мікалаеўна выхоўвае чацвёра дзяцей. Раман пойдзе ў трэці клас, а Дзіяна — у пяты. Старэйшыя дзеці расказалі губернатару аб сваіх поспехах. У дзяўчынкі многа дыпломаў за выдатную вучобу, а хлопчык захапляецца футболам. Двайняткі ж падзяліліся, што ў шэсць гадоў ведаюць літары і ўмеюць лічыць.

Між тым дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы пасля нараджэння малодшых сыноў жанчына, якая працуе аператарам у аддзяленні паштовай сувязі № 48 Гомеля, атрымала трохпакаёвую кватэру. Уручаючы падарункі, Генадзь Салавей адзначыў, што дзецям трэба многаму навучыцца ў сваіх настаўнікаў.

Дабрачынная акцыя «Збяром партфель першакласніку» працягнецца да канца жніўня. У яе актыўна ўключыліся структурныя падраздзяленні аблвыканкама, установы аховы здароўя, арганізацыі і прадпрыемствы рэгіёна.

Па словах намесніка начальніка аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Наталлі Маркавай, да новага навучальнага года амаль тысяча маленькіх жыхароў вобласці атрымаюць партфелі з усім неабходным начыннем.

Матэрыяльная дапамога на 1,3 мільёна рублёў аказана больш чым 11 тысячам шматдзетных ці малазабяспечаных сем'яў, а таксама сем'ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Не засталіся без увагі дзеці з апякунскіх і прыёмных сем'яў, інтэрнатных устаноў, дзеці-інваліды.

Усяго сёлета за парты на Гомельшчыне сядзе 156 тысяч дзяцей. З іх 17 тысяч — першакласнікі. Прынамсі, гэта на паўтысячы больш, чым летась.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Кніжкі добрыя любіць...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».