Вы тут

БСЖ у апошнія перадвучэбныя дні разгарнуў рэспубліканскую акцыю «Збяром партфель разам»


Беларускі Саюз жанчын у апошнія перадвучэбныя дні па традыцыі разгарнуў рэспубліканскую акцыю «Збяром партфель разам». Сёлета дабрачыннаму праекту спаўняецца пяць гадоў.


Адна з самых масавых грамадскіх арганізацый Беларусі даказвае: калі жанчыны аб'ядноўваюцца, яны могуць многае. Днямі прадстаўніцы БСЖ завіталі з падарункамі ў госці да соцень дзяцей: наведалі шматдзетныя сем'і, сацыяльныя прытулкі і дзіцячыя дамы, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы закрытага тыпу.

— Кожнае дзіця ў нашай краіне — прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. Важна, каб у Дзень ведаў дзеці гэта адчувалі і з добрым настроем пачыналі вучэбны год. Але галоўнае не толькі ў тым, каб забяспечыць хлопчыкаў і дзяўчынак усім неабходным для школы, абуць, адзець, але і ў тым, каб аб'яднацца і працягнуць руку дапамогі дзецям, якім патрэбна падтрымка дарослых. Намаганні ўсіх, хто клапоціцца пра падрастаючае пакаленне, несумненна акупяцца ў будучыні, — упэўнена намеснік старшыні БСЖ Лілія АНАНІЧ.

Дзякуючы шырокай сетцы пярвічак Саюза жанчын у рэгіёнах праект закрануў усе вобласці. Падтрымку атрымалі таксама дзеці з аддаленых вёсак. Так, Жлобінская раённая арганізацыя БСЖ правяла акцыю пад дэвізам «С радушием — в Радушу, со щедростью — в Щедрин». Будучым вясковым першакласнікам уручылі партфелі, поўнасцю ўкамплектаваныя ўсім неабходным, і павіншавалі дзяцей з надыходзячым святам. А, напрыклад, жанчыны Гродненскага раёна правялі перадсвяточную сустрэчу са скідзельскімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў бібліятэцы сямейнага чытання: прывезлі падарункі і настроілі школьнікаў на вучэбны лад за кубкам гарбаты.

Акцыя «Збяром партфель разам» не мае часовых абмежаванняў і будзе працягвацца далей. Далучыцца можа кожны праз любую арганізацыю БСЖ.

Ганна КУРАК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.