Вы тут

75-годдзе завяршэння аперацыі «Баграціён» ушанавалі на Кургане Славы


29 жніўня 1944 года скончылася Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён», падчас якой імклівым наступам была вызвалена ад гітлераўскіх захопнікаў уся тэрыторыя нашай краіны. 75-годдзе гэтай даты ўшанавалі на Кургане Славы.


Фота Таццяны Ткачовай

У экспазіцыі ваеннай тэхнікі, якая месціцца побач з мемарыяльным комплексам, — папаўненне. Цяпер там з'явіўся легендарны самалёт часоў Вялікай Айчыннай — штурмавік Іл-2. Яго экіпажы аказвалі нашым наземным войскам неацэнную дапамогу падчас баёў за Беларусь, пануючы ў паветры.

З ініцыятывай пашырэння экспазіцыі і ўстаноўкі Іл-2 выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Дарэчы, работы па пошуку, рэстаўрацыі і ўстаноўцы штурмавіка каля падножжа Кургана Славы працягваліся больш за паўгода. Унікальную канструкцыю пастамента і арыгінальную сістэму падсветкі дапамагалі распрацоўваць студэнты-архітэктары.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Крылы Перамогі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».