Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Кот дапамог жанчыне знайсці заначку мужа

Кот выдаў жыхарцы Тайланда месца, дзе муж схаваў ад яе грошы, паведамляе бангкокская газета The Natіon.

Жанчына расказала ў сацсеціве, што маленькая кардонная скрынка звалілася з шафы, калі туды заскочыў яе гадаванец. Усярэдзіне аказаўся пачак грошай, якія муж схаваў, каб не марнаваць іх на хатнія патрэбы. На апублікаванай фатаграфіі чорны кот сядзіць каля перавернутай скрынкі. Мяркуючы па рассыпаных па падлозе купюрах, у заначцы захоўвалася не менш за дзве тысячы бат (каля 125 рублёў). «Заўтра пасмажу кату цэлую рыбу», — напісала жанчына.

Пры рабаванні скралі машыну... у рабаўніка

У амерыканскім Кеневіку, штат Вашынгтон, у рабаўніка сагналі аўтамабіль, пакуль ён здзяйсняў злачынства, паведамляе KEPRTV.

У паліцыю горада патэлефанаваў нехта Уільям Келі і расказаў пра знікненне чырвонага пікапа, які ён пакінуў на вуліцы. Як высветлілася, мужчына забыў ключы запальвання на заднім сядзенні. Іх заўважыў прахожы, сеў у машыну і з'ехаў. Вывучаючы запіс камеры відэаназірання, паліцэйскія высветлілі, што Келі прымаў удзел у рабаванні. У гэтым заключалася прычына, з якой ён пакінуў аўтамабіль без нагляду. Мужчыну арыштавалі, ні пікап, ні яго ўгоншчыка пакуль не знайшлі.

Прыраўнаваў жонку і выскачыў у акно

У Кітаі выратавалі мужчыну, які прыраўнаваў жонку да гадавалага сына і паспрабаваў прыцягнуць яе ўвагу, паведамляе Daіly Maіl.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Вэньлін, правінцыя Чжэцзян. Жанчына абвінаваціла мужа ў тым, што той няўважліва даглядаў іх сына, пакуль яе не было дома. Той раззлаваўся і на злосць жонцы скокнуў з акна, аднак прызямліўся на балкон трэцяга паверха і выжыў. Пасля ён пазваніў ёй і папярэдзіў, што ідзе тапіцца ў бліжэйшым вадаёме. Перапалоханая жонка неадкладна звярнулася ў паліцыю. Мужчыну знайшлі на плыткаводдзі без прытомнасці і даставілі ў бальніцу. На гэты момант пацыент знаходзіцца ў стабільным стане.

У размове з журналістамі ён паскардзіўся, што пасля нараджэння дзіцяці яго жонка перастала звяртаць на яго ўвагу. Жонка паведаміла паліцыі, што муж скокнуў з акна, калі яны выпівалі і абмяркоўвалі яго паводзіны. Яна таксама адзначыла, што апошнім часам мужчына і праўда раўнаваў яе да сына і пастаянна патрабаваў увагі да сябе. Карыстальнікі сеціва падтрымалі жанчыну, асудзіўшы ўчынак яе мужа. «Здаецца, яна выхоўвае двух дзяцей», — адзначылі шматлікія каментатары.

Дзяўчына зробіць рэмень са змяі, якая ўкусіла яе брата

У амерыканскім горадзе Норка, штат Каліфорнія, ядавітая змяя напала на падлетка і ўкусіла яго, паведамляе CBS Local.

19-гадовы Расел Брайс на ганку свайго дома не заўважыў грымучую змяю, якая спала. Паўзун напаў на хлопца і ўкусіў яго ў нагу. Расел вельмі спалохаўся. «Ногу пачало пячы, і жар уздымаўся ўсё вышэй і вышэй. Мой твар, вусны і язык пачало паколваць», — расказаў ён. На дапамогу хлопцу кінуліся яго маці і сястра — абедзве жанчыны працуюць мядсёстрамі. Маці адкінула змяю садовым шлангам, а сястра выклікала ратавальнікаў і забіла рэптылію лапатай. Юнака неадкладна даставілі ў бальніцу, цяпер яго здароўю нічога не пагражае. Сястра Расела плануе аддаць цела забітай змяі таксідэрмісту, каб той зрабіў з яе скуры рэмень, а галаву пакінуць як трафей.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.