Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём беларускага пісьменства


Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

Шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства.

Святочную эстафету сёлета гасцінна прымае Слонім — адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі, які за сваё шматвяковае існаванне не аднойчы гераічна пераадольваў суровыя выпрабаванні. Ён захаваў гістарычныя карані і зараз гарманічна спалучае ў абліччы мінулае і сучаснасць.

Вялікая місія Дня пісьменства — аб'ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуцця гонару за Радзіму.

Гэта ўрачыстае свята займае пачэсную пазіцыю сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны і з'яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў цяперашнім часе.

Сардэчна жадаю ўсім новых цікавых сустрэч, плённай працы і творчага натхнення.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.