Вы тут

У Слоніме ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію


Уручэнне прэміі стала адной з асноўных падзей Дня беларускага пісьменства, які 31 жніўня і 1 верасня прымае Слонім, піша БелТА. Падчас цырымоніі адзначалася, што Нацыянальная літаратурная прэмія з году ў год становіцца ўсё папулярней. У гэты раз на суд журы свае творы прадставілі звыш 70 аўтараў.


Узнагароды лаўрэатам уручалі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і старшыня журы конкурсу прафесар Іван Саверчанка.

«Нацыянальная літаратурная прэмія - гэта ўвасабленне сацыяльнай палітыкі дзяржавы, праява клопату пра культуру і мастацтве, пісьменніцкай працы, духоўна-культурнай сферы», - адзначыў Іван Саверчанка.

У намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі» пераможцам стаў Мікола Маляўка за зборнік вершаў «Сланечнiк». Пераможцам у намінацыі «Лепшы твор прозы» стаў аўтар кнігі «Геній» Алег Ждан. Лепшым публіцыстычным творам названа кніга «VALE!» Віктара Хурсіка. Кніга Святланы Калядка «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі» названа лепшай у намінацыі літаратурнай крытыкі. У намінацыі «Лепшы дэбют» з кнігай «Сэрца Сакры» перамагла Станіслава Умец, а ураджэнец Слонімскага раёна Уладзімір Ягоўдзік - у намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" ( «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач» і «Кветкі дзівасілу»).

Уладзімір Ягоўдзік.

«Заўсёды стараюся апісваць ў сваіх кнігах родныя мясціны. Прыемна атрымліваць ўзнагароду на Слонімскай зямлі, здаецца, са сцэны бачу родную вёску» , - адзначыў Уладзімір Ягоўдзік. Ён падкрэсліў, што не дзеліць літаратуру на дзіцячую ці дарослую. Добрая кніга цікавая чытачу любога ўзросту.

«Дзень Беларускага пісьменства - своеасаблівы экзамен і справаздача пісьменнікаў перад жыхарамі краіны. Кожны год з-пад пяра творчых людзей выходзяць выдатныя творы. Прыемна, што пісьменнікаў цэняць, падтрымліваюць на самым высокім узроўні», - сказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Арганізатарамі конкурсу выступаюць міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».