Вы тут

У Цэнтральным Кітаі з’явіцца міжгародняе метро


Лінія звяжа Ухань і Эчжоў.


Ва Ухані, мегаполісе ў Цэнтральным Кітаі, ідзе будаўніцтва першай для горада міжгародняй лініі метро, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гэдяньскі ўчастак Уханьскага метрапалітэна злучыць існуючую сетку метро горада, які з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Хубэй, з чыгуначнай станцыяй у суседнім горадзе Эчжоў. Будаўніцтва ўчастка (даўжынёй 3,7 км) абыдзецца ў 1,63 млрд юаняў ( 237 млн долараў). Як чакаецца, яно будзе завершана ў 2021 годзе, адзначыў старшыня праўлення Уханьскага метрапалітэна Чжан Цзюнь.

Новая лінія звяжа дзяржаўныя зоны тэхніка-эканамічнага развіцця ў двух гарадах і будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі, прамысловасці і інфраструктуры паміж імі, сказаў Лю Хайцзюнь, мэр Эчжоў.

Ён перакананы, што гэта прыклад транспартнай інтэграцыі Уханьскай гарадской агламерацыі, якая ўключае ў сябе Ухань і восем гарадоў па суседстве і з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадскіх кластараў у Цэнтральным Кітаі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.